З кагорты тысячнікаў

Сёлета ў ААТ “Новая Прыпяць” атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых і зернебабовых культур – па 57,9 цэнтнера збожжа з кожнага гектара. Як і вырошчванне, так і ўборку ўраджаю забяспечылі механізатары гаспадаркі. Прыемна, што з 22 экіпажаў у раёне, якія намалацілі больш чым па тысячы тон збожжа, сем экіпажаў шчыравалі на палетках ААТ “Новая Прыпяць”. Шэсць вадзіцеляў гаспадаркі перавезлі ад камбайнаў больш чым па тысячы тон збожжа.

Бережное дожинки 022

Сямейны экіпаж у складзе братоў Івана Уладзіміравіча і Васіля Уладзіміравіча Слуцкіх на камбайне КЗС-10К-13 намалацілі 1144 тоны збожжа. Гэта выдатны і самы высокі паказчык на камбайнах такога класа. Сямейны экіпаж з працоўнай перамогай павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий