“Выцінанка” ў Астане

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік Пётр Астапчук) выступіў з канцэртамі  ў Нацыянальным павільёне Беларусі на Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “ЭКСПА-2017”, якая з 10 чэрвеня па 10 верасня праходзіць у сталіцы Казахстана горадзе Астана.

IMG_5994

  • За тры дні наш музычны калектыў паказаў 15 канцэртаў на пляцоўках Нацыянальнага павільёна Беларусі, — расказвае кіраўнік дэлегацыі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба. – Акрамя таго выступіў на выставачных пляцоўках Расіі і Аргенціны. Самабытная беларуская культура, песеннае, інструментальнае, з элементамі харэаграфіі майстэрства калектыву выклікала жывую цікавасць і ўспрымалася наведвальнікамі з вялікім задавальненнем. Непадробны інтарэс выклікалі касцюмы нашых артыстаў. Прадстаўнікі розных народаў прасілі сфтаграфавацца з імі.

Многія падыходзілі да беларускага павільёна і з любоўю і павагай адзываліся пра беларуса, адзначалі ўласцівую працавітасць і гасціннасць. Некаторыя ўспаміналі сумесную вучобу ці службу ў арміі ў гады існавання СССР.

Нагадаю, што ансамбль “Выцінанка” не першы раз прымае ўдзел у такім высокім форуме. Два гады назад калектыў на працягу месяца вёў культурнае суправаджанне Нацыянальнага павільёна Беларусі на Міжнароднай выстаўцы “ЭКСПА-2015” у Мілане (Італія). Сёлета на сусветны форум у Астану шматлікія творчыя калектывы Беларусі прыязджаюць на больш кароткі тэрмін. Такім чынам краіна пазнаёміць са сваёй нацыянальнай культурай сусветную грамадскасць у больш шырокім дыяпазоне. Дарэчы, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” адзіны з Брэсцкай вобласці, хто прэзентаваў народную беларускую творчасць на ЭКСПА-2017.

Нягледзячы на шчыльны графік выступленняў, для дэлегацыі Століншчыны знайшоўся час, каб пазнаёміць са славутасцямі горада Астана. Горад уразіў высокай культурай,  эканамічным развіццём, горадабудаваннем з найноўшых сучасных матэрыялаў, кветкавымі кампазіцыямі. Тут шануюць дзяржаўнасць і аддаюць перавагу мнагадзетным сем’ям.

IMG_5998

Для даведкі: Выстаўка EXPO – грандыёзная сусветная падзея, якая адбываецца з 1851 года. Гэта першая міжнародная выстаўка, якая праводзіцца ў СНДі Цэнтральнай Азіі, і самы маштабны праект Незалежнага Казахстана. У ёй прымаюць удзел 115 краін. Асноўная тэма ЭКСПА-2017 – “Энергія будучыні”.

Да слова сказаць, што на падрыхтоўку ЭКСПА-2017 Казахстан затраціў 2,1 мільярда долараў, а на правядзенне выстаўкі ў сябе прэтэндавалі 20 краін.

Выставачны комплекс займае плошчу 174 гектары. Большая частка энергіі, спажытая наведвальнікамі выстаўкі, будзе атрымана з аднаўляемых крыніц. А ўсе будынкі ўяўляюць сабой энергаўстаноўкі, якія выкарыстоўваюць энергію сонца і ветру.

Галоўны будынак комплексу – Нацыяльны павільён Казахстана, які выкананы ў выглядзе сферы і ўвасабляе канцэпцыю “Музей Энергіі Будучыні”. Размешчаны на 5000 квадратных метраў, ён прэзентуе дзве асноўныя зоны. Першая расказвае пра ландшафт, культуру, гісторыю, сённяшняе і будучыню Казахстана, другая прадстаўляе лепшыя праекты вучоных Казахстана па тэме “Зялёная эканоміка”.

На васьмі ўзроўнях “Сферы”наведвальнікі могуць пазнаёміцца з энергіяй космасу, сонца і ветру, біямас, вады і кінетычнай энергіяй. Апошні ўзровень прысвечаны будучыні Астаны – сталіцы Казахстана ў 2050 годзе.

Міжнародныя павільёны размешчаны па знешнім перыметры Выставачнага комплексу ў 14 П-падобных будынках, аб’яднаных у чатыры буйныя блокі.

Нацыянальны павільён Беларусі тэму ЭКСПА ракрывае ў рамках тэматычных блокаў, якія  адлюстроўваюць дасягненні краіны ў сферах энергазберажэння, энергаэфектыўнасці, вытворчасці экалагічна чыстай прадукцыі, выкарыстання аднаўляемых крыніц энергіі, мінімізацыі ўрону для прыроды ад гаспадарчай дзейнасці.

 Тут прадстаўлены электробус, фотаэлементы для атрымання сонечнай энергіі, прадукцыя, выкананая на аснове святлодыёдных тэхналогій.

Беларуская экспазіцыя мультымедыйная і інтэрактыўня. Мультымедыйная экспазіцыя ўключае два відэафільмы аб прамысловым, навуковым, інавацыйным патэнцыяле Беларусі, а таксама аб гістрычнай і культурнай спадчыне.

Нацыянальны каларыт і самабытнасць беларускай культуры адлюстроўвае сувенірны магазін, дзе прадстаўлена прадукцыя шырока вядомых беларускіх брэндаў і вырабы ручной работы льнянога, скуранога, керамічнага, ганчарнага майстэрства і саломапляцення з традыцыйна выкарыстоўваемай у Беларусі натуральнай і экалагічна чыстай сыравіны.

13 жніўня на ЭКСПА-2017 прайшоў Нацыянальны дзень Беларусь, удзел у якім прыняў прэм’ер- міністр Андрэй Кабякоў.

Астана

У 30-х гадах ХІХ стагоддзя ў стэпах Казахстана на месцы сялення Акмала ўзнік горад Акмалінск, які выконваў ролю ваеннага, камерцыйнага і эканамічнага цэнтра. З асваеннем цалінных зямель мінулага стагоддзя горад Акмалінск быў перайменаваны ў горад Цалінаград. У 1992 годзе гораду вернута гістарычна назва Акмала.

З набыццём у 1998 годзе статуса сталіцы Кахзахстана, горад атрымлівае назву Астана, што азначае”сталіца”. Так старадаўні горад майстроў, умелых гандляроў і працавітых хлебаробаў стаў цэнтрам дзяржаўнага, грамадскага і культурнага жыцця новага, дэмакратычнага суверэннага Казахстана.

Сучасная Астана – даволі цікавы і дагледжаны горад з вялікай колькасцю музеяў, помнікаў і незвычайных будынкаў. Тэрыторыя – 710,2 кв. кіламетры. Колькасць насельніцтва – крыху больш за адзін мільён чалавек.

Тралейбусаў, трамваяў і метрапалітэна тут няма, а толькі гарадскія аўтобусы. Сталіца падзелена ракой Ішым на дзве часткі. На левым беразе пераважаюць разнастайныя дзяржаўныя ўстановы, гандлёвыя і офісныя цэнтры. Забудова даволі разрэджана. Правы бераг сталіцы прадстаўлены шчыльнай жыллёвай забудовай.

Астана стала сталіцай Казахстана ў сілу шэрагу прычын. К канцу ХХ стагоддзя ранейшая сталіца – Алматы – сутыкнулася з шэрагам праблем: перанасяленне, транспартная перагружанасць і шчыльная забудова не пакідала магчымасці для сучаснага развіцця. Выбар на карысць Астаны выпаў дзякуючы вялікай гарадской тэрыторыі, удалае месцаразмяшчэнне, развітая транспартная інфраструктура і дабратворнае навакольнае асяроддзе.

Сёння Астана не толькі буйны кіраўніцкі цэнтр Казахстан, які знаходзіцца на перасячэнні асноўных сетак развіцця краіны. Гэта горад-лідар, які задае тону інавацыйным развіцці Казахстана. Горад,які выступае лакаматывам пераўтварэнняў, турыстычная жамчужына ў стэпах.

Галіна ГАШЧУК

Р. S.: Удзельнікі творчай дэлегацыі выказваюць удзячнасць кіраўніцтву раёна за магчымасць творчае майстэрства Століншчыны на такім значным форуме.

“Выцінанка” ў Астане: 2 комментария

  • 03.09.2017 в 3:52 пп
    Permalink

    Хороший вопрос!

  • 01.09.2017 в 7:41 пп
    Permalink

    это все понятно и здорово. А что там делал Заруба? Солировал?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *