Наказы – выканаць абавязкова

23 жніўня ў аграгарадку Рухча асабісты прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч.

IMG_0650
У сваёй большасці жыхароў населенага пункта хвалявалі пытанні якасці пітной вады, а таксама газіфікацыі аграгарадка.
Аляксандр Сяргеевіч у ходзе візіту сустрэўся з работнікамі КСУП “Рухчанскі”. Будучы на мехдвары, ён пагутарыў з аграрыямі. Азнаёміў з асноўнымі кірункамі дзейнасці, па якіх зараз працуе непасрэдна ў Палаце прадстаўнікоў як член пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.
Так, рыхтуюцца праекты законаў “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння”, “Аб зносінах з жывёлінамі”, “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”.
Адна з самых важных складаючых у рабоце дэпутата – гэта, канешне, наказы выбаршчыкаў. Пэўны час таму жыхары Рухчы звярталіся да парламентарыя з просьбай уладкавання асфальта-бетоннага пакрыцця на ўчастку аўтадарогі «Радчыцк – Рухча – Стахава». На цяперашні час гэтыя работы выкананы. Таму вяскоўцы шчыра ўдзячны за магчымасць карыстацца нармальнай дарогай.
Алена КЛІМУШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *