Клічуць наперад перадавікі

Вось і завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2017 года. Століншчына як па ўраджайнасці, намалоце, так і па арганізацыі самога жніва – сярод лепшых раёнаў Брэсцкай вобласці.

 

Бережное дожинки 038
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны па раёне на 19511 гектарах. Намалочана 78212 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць – 40,1 цэнтнера з кожнага гектара.
Поспех у гэтай важнай рабоце здабыты намаганнямі соцень удзельнікаў жніва – кіраўнікоў, спецыялістаў, механізатараў і вадзіцеляў сельскагаспадарчых арганізацый, работнікамі сфер, якія дапамагалі вырошчваць і ўбіраць хлеб.
Па свежых слядах назавем тых, хто найбольш вызначыўся на ўборцы ураджаю-2017.
Найбольш збожжа вырасцілі сёлета працаўнікі СВК “Фядорскі” – 11867 тон. 9582 тоны збожжа намалацілі ў ААТ “Палеская ніва”, 9042” – у ААТ “Новая Прыпяць”, 5053 тоны – у КУВП “Манькавічы”. Больш чым па чатыры тысячы тон збожжа атрымалі ў КСУП “Беражное” і “Прыпяць-2009”.
Самая высокая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у ААТ “Новая Прыпяць” – па 57,9 цэнтнера з кожнага гектара. Па 49,9 цэнтнера збожжа атрымалі ў КСУП “Рубельскі”, забяспечыўшы самую большую прыбаўку ўраджайнасці ў параўнанні з папярэднім годам – 6,9 цэнтнера. Па 47,9 цэнтнера збожжа з кожнага гектара забяспечылі ў КУВП “Манькавічы”, 47,1 цэнтнера – у ААТ “Палеская ніва”, па 45,1 – у СВК “Фядорскі”, па 45 – у ААТ “Кароцічы”.
Сярод камбайнераў больш за ўсіх убралі і намалацілі Леанід Уладзіміравіч Свірскі і Рыгор Арсенцьевіч Леська з СВК “Фядорскі” – на камбайне “Лексіён-460” з 474,2 гектара сабралі 2235,1 тоны збожжа. Сярод двухтысячнікаў яшчэ адзін экіпаж з СВК “Фядорскі” – Міхаіл Мікалаевіч Пацукевіч і Анатоль Вітальевіч Шуркала на камбайне “Джон-Дзір 96401” убралі 441,5 гектара збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 2036,1 тоны збожжа. Іван Васільевіч Гром і Васіль Іосіфавіч Андрайкавец на айчынным камбайне КЗС-1218 убралі 248,3 гектара збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 1529 тон збожжа.
Акрамя гэтых лідараў больш чым па тысячы тон збожжа намалацілі камбайнеры Уладзімір Паўлавіч Шуканаў і Сяргей Аляксандравіч Лузько, Алег Мікалаевіч Гапончык і Вадзім Мікалаевіч Яснюк, Сяргей Андрэевіч Дворак і Дзмітрый Аляксандравіч Макарушка, Уладзімір Вітальевіч Рэдкі і Аляксандр Адамавіч Туча, Віталій Паўлавіч Пешка і Аляксандр Юльянавіч Пачуйка, Пётр Іванавіч Макіявец і Павел Пятровіч Макіявец, Мікалай Мікалаевіч Лузько і Міхаіл Адамавіч Мельніковіч з СВК Фядорскі”, Іван Міхайлавіч Кананчук і Іван Міхайлавіч Ярмакевіч, Віктар Міхайлавіч Стаднік, Іван Уладзіміравіч Слуцкі і Васіль Уладзіміравіч Слуцкі, Данелюс Данелевіч Жылюс і Іван Пятровіч Сямейка, Міхаіл Мікалаевіч Піваварэвіч і Мікалай Міхайлавіч Піваварэвіч, Іван Дзмітрыевіч Крупкевіч і Рыгор Іванавіч Крупкевіч з ААТ “Новая Прыпяць”, Валерый Юр’евіч Харавец і Юрый Васільевіч Харавец, Міхаіл Іванавіч Ліпскі і Мікалай Паўлавіч Бандарчук з КУВП “Манькавічы”, Дзмітрый Мітрафанавіч Пракапчук і Юрый Іванавіч Мінкевіч з КСУП “Беражное”, Ігар Валянцінавіч Некрашэвіч і Міхаіл Паўлавіч Вабішчэвіч, Ігар Васільевіч Дзедавец і Рыгор Уладзіміравіч Юнкевіч з КСУП “Прыпяць-2009”, Іван Паўлавіч Знавец і Пётр Пятровіч Карняйчук з ААТ “Палессе АВМ”.
На перавозцы збожжа ад камбайнаў першынство ў вадзіцеля Рыгора Арсенцьевіча Леські з СВК “Фядорскі” – 2280,9 тоны збожжа. Таксама на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 1774,2 тоны збожжа Анатоль Вітальевіч Шуркала з гэтай жа гаспадаркі.
Больш чым па тысячы тон збожжа перавезлі ад камбайнаў таксама вадзіцелі Сяргей Аляксандравіч Лузько, Вадзім Мікалаевіч Яснюк, Дзмітрый Аляксандравіч Макарушка, Павел Пятровіч Макіявец, Аляксандр Юльянавіч Пачуйка з СВК “Фядорскі”, Дзмітрый Васільевіч Яхнавец, Фёдар Анатольевіч Белавус з КУВП “Манькавічы”, Віктар Віктаравіч Багатка з КСУП “Відзіборскі”, Мікалай Паўлавіч Кунай, Васіль Рыгоравіч Ядлоўскі, Сцяпан Васільевіч Альгамец, Аляксей Уладзіміравіч Альгамец, Сяргей Васільевіч Шыла, Іван Іванавіч Грыб з ААТ “Новая Прыпяць”, Іван Рыгоравіч Комар з КСУП “Прыпяць-2009”, Лявонцій Іванавіч Колб, Анатоль Мікалаевіч Буднік з КСУП “Рухчанскі”, Віталій Данілавіч Мамайка з ААТ “Палеская ніва”, Міхаіл Паўлавіч Украінец з КСУП “Прыгарынскі-2012”, Рыгор Сямёнавіч Вярэніч, Сяргей Адамавіч Бурда з КСУП “Дубайскі”, Міхаіл Фёдаравіч Пашкевіч з КСУП “Беражное”, Васіль Пятровіч Сушчык, Алег Іванавіч Рэдзель з КСУП “АграГлінка”, Сяргей Аляксандравіч Грышко з КСУП “Струга”.
Лепшыя вынікі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод маладых камбайнераў у Мікалая Анатольевіча Калавура і Віталія Юр’евіча Хараўца з КУВП “Манькавічы” – убрана 265,5 гектара і намалочана 1144,8 тоны збожжа. Сярод лідараў таксама Аляксандр Мікалаевіч Рашэцкі і Сяргей Генадзьевіч Харавец, Васіль Мікалаевіч Калеснік і Эдуард Сяргеевіч Гуцко з КСУП “Рухчанскі”.
На перавозы збожжа ад камбайнаў сярод маладых вадзіцеляў лепшыя дасягненні ў Дзмітрыя Васільевіча Яхнаўца з КУВП “Манькавічы”, Паўла Пятровіча Макіяўца з СВК “Фядорскі”, Мікалая Лявонцьевіча Калба з КСУП “Рухчанскі”.
На жніве прыклад у працы паказвалі і дзевяць камбайнавых экіпажаў.
Фёдар ШУМКО
Фота аўтара

Добавить комментарий