Альшанцы выйшлі ў фінал рэспубліканскай спартакіяды па футболе сярод сельскіх каманд

На тры дні аграгарадок Альшаны ператварыўся ў футбольную сталіцу. На стадыёне сярэдняй школы № 1 за выхад у фінал рэспубліканскай спартакіяды па футболе сярод сельскіх каманд змагаліся лепшыя каманды Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Апошнюю прадстаўляла каманда ААТ “Новая Прыпяць”, якая, дарэчы, у мінулым годзе стала лепшай сельскай камандай у рэспубліцы. Менавіта таму занальны этап праходзіў у нашым раёне.

усе каманды
Вітаў гасцей намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Прыехала паглядзець футбольнае спаборніцтва прадстаўнік Міністэрства спорту Вольга Мікалаеўна Быкава.
Першымі на поле выйшлі каманды Брэсцкай і Гомельскай абласцей. З першых момантаў гульні стала зразумела, што ніхто не намераны так проста здавацца. У першым тайме назіралася роўная барацьба, і толькі ў другой яго палове лік адкрыў капітан каманды Мікалай Сімановіч. Гэта надало ўпэўненасці камандзе і ў другім тайме ініцыятывай на поле цалкам валодалі гаспадары. Дубль аформіў капітан, а яшчэ аўтарамі двух галоў сталі Максім Сыса і Міхаіл Сімановіч. Абараняў вароты галкіпер Іван Ярмоліч, які захаваў вароты «сухімі» да канца гульні. З лікам 4:0 перамогу ў гэтай сустрэчы святкавалі футбалісты з Альшан.

моманты гульні
У суботу яны сустракаліся з камандай Гродзенскай вобласці. У адрозненне ад папярэдняй, гэтая гульня нагадвала захапляючы баявік. То адна, то другая каманды імкнуліся захапіць лідарства. У першым перыядзе гол забілі госці, што прымусіла засмуціцца гледачоў. І толькі ў пачатку другога тайма Мікалай Чынікайла зраўняў лік. Такія лічбы і захаваліся да канца гульні.
Усё залежала ад вырашальнай гульні паміж камандамі Гомельскай і Гродзенскай абласцямі, якая скончылася з лікам 3:2. Па выніках трох сустрэч у фінал рэспубліканскай спартакіяды па футболе сярод сельскіх каманд вый-шла каманда ААТ “Новая Прыпяць”. 22-23 верасня яна будзе абараняць статус чэмпіёнаў у Баранавічах. Туды ж прыедуць пераможцы занальнага этапа, у якім сустрэнуцца лепшыя сельскія футбольныя каманды Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Жадаем перамогі!

Ганна Мельнік

Добавить комментарий

  • Березовые метелки
  • Производство и продажа Березовой, бакелезированной и Авиационной фанеры
  • березовая-метла.рф