УРАДЖАЙ-2017

9 жніўня ўборку збожжавых і зернебабовых культур завяршылі хлебаробы КСУП “Прыгарынскі-2012”, “АграГлінка”, ААТ “Лядзецкі”, СВК “Фядорскі”.

НА ПЕРВУЮ

Пяць камбайнавых экіпажаў КСУП “Прыгарынскі-2012” намалацілі 3204 тоны збожжа. Дзякуючы старанню камбайнераў вырашчаны ўраджай быў убраны без страт. З кожнага гектара сабрана па 38,6 цэнтнера збожжа.
Вытрымалі выпрабаванне высокай нагрузкай на камбайн механізатары КСУП “АграГлінка”, дзе на кожны з трох камбайнаў прыходзілася па 260 гектараў збожжавых культур. А найбольшы намалот у экіпажа ў складзе Мікалая Раманавіча Ярашэвіча і Віктара Панцялеевіча Дабрынца.

Фёдар ШУМКО

УРАДЖАЙ-2017: 1 комментарий

  • 11.08.2017 в 10:13 пп
    Permalink

    Молодец Добринец и Романович😊 так держать!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *