Хроніка жніва

На 31 ліпеня гаспадаркі раёна ўбралі 7426 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, што складае 37,6 працэнта пасяўной плошчы. Намалочана 29095 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 39,2 цэнтнера збожжа з кожнага гектара. Пры гэтым за папярэдні дзень сярэдняя ўраджайнасць па раёне павялічылася на 1,9 цэнтнера.

Уборка 17 Маньковичи 045
У КСУП “Варані” ўбралі 60,2 працэнта збожжавых і зернебабовых культур, палавіны жніва дасягнулі працаўнікі КСУП “АграГлінка”, СВК “Фядорскі”, ААТ “Лядзецкі”. Меншую за ўсіх маюць убраную плошчу ў ААТ “Палеская ніва”, дзе займаюцца вырошчваннем збожжа на насенныя мэты і таму не фарсіруюць тэмпы работ.
Па ўбранай плошчы збожжавых і зернебабовых культур Століншчына на другім пасля Маларыцкага раёна месцы на Брэстчыне. Па намалоце збожжа мы другія пасля Камянеччыны, па сярэдняй ураджайнасці – сёмыя.
Працаўнікі СВК “Фядорскі” першымі здабылі пяцітысячатонны намалот збожжа. У КУВП “Манькавічы” намалацілі 2890 тон збожжа, у ААТ “Новая Прыпяць” – 2239 тон. Яшчэ ў дзесяці гаспадарках раёна пераадолены тысячатонны намалот збожжа.
Самая большая ўраджайнасць збожжавых у ААТ “Кароцічы” — па 56,7 цэнтнера збожжа з кожнага гектара. Гэта на 11 цэнтнераў больш, чым атрымлівалі ў гаспадарцы ў гэтыя дні мінулага года. Па 54,8 цэнтнера ўрадзілі збожжавыя ў КУВП “Манькавічы”, па 49,8 цэнтнера – у ААТ “Новая Прыпяць”, па 47,9 – у КСУП “Рухчанскі”, па 47,2 цэнтнера збожжа з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Палеская ніва”.Большую за мінулагоднюю сярэднюю ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых атрымліваюць у гэтыя дні ў дзевяці гаспадарках раёна.
Пакуль самая нізкая ўраджайнасць у КСУП “Варані” і “Дубайскі”, дзе здабываюць з кожнага гектара адпаведна па 23,3 і 25,8 цэнтнера збожжа.
У параўнанні з такімі ж днямі мінулага года адставанне па ўбранай плошчы складае 25 працэнтаў, а сярэдняя ўраджайнасць меншая на 0,3 цэнтнера. У мінулым годзе прыкметны рост ураджайнасці назіраўся якраз на такой стадыі ўборкі. Напрыклад, на 1 жніўня мінулага года Столінскі раён дасягнуў сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў збожжа з кожнага гектара.
Завяршаецца ўборка менш ураджайнага жыта. Гэтая культура абмалочана на 67,5 працэнта пасяўной плошчы. Цалкам убралі жытнёвае поле хлебаробы ААТ “Лядзецкі”, “Кароцічы”, КСУП “Варані”, “Рубельскі”. Набліжаюцца да фінішу на гэтай культуры і працаўнікі КСУП “Прыгарынскі-2012”, ААТ “Новая Прыпяць”. Намалочана 6707 тон жыта. Сярэдняя ўраджайнасць складае 29,2 цэнтнера з кожнага гектара. У ААТ “Палеская ніва”, дзе ўбрана 69 працэнтаў жыта, яго ўраджайнасць самая высокая па раёне – па 52,7 цэнтнера з кожнага гектара. Па 44,8 цэнтнера жыта ўбіраюць у ААТ “Новая Прыпяць”.
У 12 гаспадарках убіраюць яравы ячмень. Намалочана 700 тон ячменю. У сярэднім па раёне яго ўраджайнасць складае 32,1 цэнтнера. Па 52,6 цэнтнера яравога ячменю збіраюць з кожнага гектара ў ААТ “Новая Прыпяць”.
14 гаспадарак убіраюць трыцікале. Яго намалочана ўжо 7229 тон пры сярэдняй ураджайнасці 43,3 цэнтнера з кожнага гектара. У ААТ “Палеская ніва” атрымліваюць па 61 цэнтнеру трыцікале на кожным гектары, у КУВП “Манькавічы” – па 55,6 цэнтнера, у ААТ “Новая Прыпяць” – па 51 цэнтнеру з кожнага гектара.
Найбольш урадзіла на ўбранай плошчы пшаніца. Сярэдняя яе ўраджайнасць – 48,7 цэнтнера збожжа з кожнага гектара. У ААТ “Кароцічы” атрымліваюць па 68,3 цэнтнера пшаніцы з гектара, у ААТ “Палеская ніва” – 61,9 цэнтнера збожжа, у КСУП “Рухчанскі”, дзе засталося ўбіраць сем гектараў пшаніцы, атрымліваюць на кожным гектары па 60,8 цэнтнера збожжа. Такая ж ураджайнасць пшаніцы ў КСУП “Відзіборскі”, але ўбіраць там трэба гэтую культуру яшчэ на 182 гектарах.
На 150 гектарах убраны авёс. Завяршылі яго ўборку ў ААТ “Палеская ніва”. Намалочана 399 тон аўса, сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры складае 26,6 цэнтнера з кожнага гектара. На 20 гектарах у КСУП “Струга” атрымалі па 37,6 цэнтнера аўса.
На 81,4 працэнта пасяўной плошчы ўбраны зялёны гарошак. На перапрацоўку на ААТ “Гарынскі агракамбінат” паступіла ўжо 1869 тон яго. Сярэдняя ўраджайнасць гарошку складае 45,9 цэнтнера з кожнага гектара. На палетках КСУП “Відзіборскі” сярэдняя ўраджайнасць гарошку складае 76,5 цэнтнера з кожнага гектара.
На 71,6 працэнта ўбранай плошчы рапсу звезена салома. Пры гэтым у сямі гаспадарках рапсавыя палі вызвалены ад саломы цалкам. Толькі на чацвёртай частцы палеткаў, дзе ўбраны рапс, звезена салома ў КСУП “Струга”, “Прыгарынскі-2012”, “Відзіборскі”. Пасля ўборкі збожжавых ад саломы вызвалена 35,4 працэнта палёў. Найбольш рупліва звозяць салому пасля ўборкі збожжавых культур працаўнікі КУВП “Манькавічы”, КСУП “АграГлінка”, ААТ “Кароцічы”, “Церабяжоў-Агра”. З адставаннем робяць гэта ў КСУП “Прыгарынскі-2012”, “Дубайскі”, “Струга”, ААТ “Лядзецкі”.
На вызваленай ад ураджаю плошчы пасеяны 1050 гектараў пажніўных прамежкавых культур. Найбольш – у КСУП “Рухчанскі”, “Струга”, ААТ “Церабяжоў-Агра”, “Палеская ніва”.

Фёдар
ШУМКО

Добавить комментарий