Віншаванні прымае ферма «Мачуль»

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за першае паўгоддзе 2017 года сярод работнікаў малочнатаварных ферм. Па рашэнні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцам прызнаны калектыў малочнатаварнай фермы “Мачуль” ААТ “Палеская ніва”.

Уборка 17 Маньковичи 010
За шэсць месяцаў гэтага года сярэдні надой на карову па ферме “Мачуль” склаў 3404 кілаграмы малака, што на 234 кілаграмы больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Дзяржаве рэалізавана ў заліковай вазе 1332897 кілаграмаў малака. Што на 118142 кілаграмы больш, чым летась.
Розніца рэалізаванага малака ў фізічнай і заліковай вазе склала 83,8 тоны. Дасягнута такая прыбаўка дзякуючы высокай якасці прадукту. 83,4 працэнта малака прададзена дзяржаве класам “экстра”, астатняе – вышэйшым гатункам. Павысілася і таварнасць малака.
Аснова цяперашняга поспеху – плённая праца ўсіх работнікаў перадавой фермы. Сярод іх брыгадзір фермы Іван Аляксеевіч Кашэўскі назваў Валянціну Мікалаеўну Шпакевіч, якая шмат гадоў доіць кароў у радзільным аддзяленні, Ніну Фёдараўну Сіліцкую, якая незаменная на раздоі кароў, самага вопытнага аператара машыннага даення кароў Мальвіну Іванаўну Ляшкевіч.
Калектыў фермы з працоўнай перамогай павіншаваў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай. Ён уручыў пераможцам ганаровы дыплом і грашовую прэмію.
Фёдар ШУМКО
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *