Я заўсёды за справядлівасць

Паюта Павел ПаўлавічГероя гэтага артыкула літаральна даганяла па гарачых слядах. Павел Паўлавіч Паюта – брыгадзір будаўнічай брыгады Столінскай ПМК-24 спяшаўся пасля працоўнага дня дадому ў Столін. Зараз ён працуе ў Давыд-Гарадку, дзе займаецца аддзелкай фасада і перакладваннем даху сярэдняй школы № 2.

—  Ну ў мяне ёсць хвілін дзесяць, — спагадліва адказвае Павел Паўлавіч, пабачыўшы маю збянтэжанасць.

— Ці не страшна так высока працаваць, — чамусьці першае пытанне, што прышло ў галаву, убачыўшы высокія будаўнічыя рыштаванні.

—        Гэта хіба высокія? — смяецца Павел Паўлавіч. — Мы ў Століне на шматпавярховых дамах працавалі і нават вокам не вялі. Вышыні я не баюся, ды і звык ужо за столькі гадоў. Бы рыба ў вадзе сябе адчуваю.

А часу, каб звыкнуць, у Паўла Паўлавіча было даволі. Родам са Стругі, уладкаваўся на работу будаўніком адразу пасля арміі. За адказнае стаўленне да работы праз хуткі час яго назначаюць брыгадзірам. Вось з таго часу і калясіць па раёне, будуючы новыя і новыя аб’екты. Працуе ён у асноўным па давыд-гарадоцкай зоне, таму хлопцы ў яго брыгадзе з горада і суседніх вёсак. За апошні час самым буйным было ўзвядзенне сярэдняй  школы  № 2 у аграгарадку Альшаны. Узначальваў тады брыгаду аж з 28 чалавек!  Зараз жа яна невялікая – толькі дзевяць рабочых. Да цяперашняга аб’екта шчыравалі над будынкам гарадскога музея і абкладвалі пліткай дыспетчарскую аддзялення хуткай дапамогі. За сваіх рабочых гарой стаіць, бо ведае:  з і  працуюц надзейныя  людзі. У будаўніцтве ўвогуле несумленных быць не павінна, бо ад якасці работы залежыць не толькі знешняе хараство, але і бяспека людзей. Безумоўна, зараз праводзяцца тысячы даследаванняў і экспертыз. Але чалавечы фактар таксама мае вялікую ролю.

— заўсёды за справядлівасць! Мяне нават у юнацтве дзяўчаты так і называлі – справядлівы. Не люблю хлусню і недобрасумленнасць як у жыцці, так і на рабоце. Упэўнены, калі чалавек прытрымліваецца галоўных чалавечых законаў, яму не трэба нічога баяцца. Мая брыгада ведае, што ў гэтым сэнсе са мной спрачацца не мае сэнсу. Я ніколі не паступлюся праўдай дзеля нечыяй выгады, а для сваёй тым больш.

Строгі брыгадзір Павел Паўлавіч у звычайным жыцці – чалавек дабрэйшай душы. Гэта ведаюць і яго жонка Валянціна, і дзве дачкі. Старэйшая Таццяна працуе ўрачом-неўролагам у сталіцы, малодшая Святлана – матэматык і эканаміст. А вось усе тры ўнукі  — хлапчукі, якія зараз гасцююць у свайго любімага дзядулі і з нецярпеннем штодзень чакаюць яго з работы.

 Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Я заўсёды за справядлівасць: 1 комментарий

  • 17.07.2017 в 5:45 пп
    Permalink

    Это мой дядька=)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *