Працуе заўзята, хораша!

День охраны труда 064Менавіта так сказалі на ААТ “Гарынскі агракамбінат” пра аператара лініі па вытворчасці харчовай прамысловасці Наталлю Іванаўну Буцько.

Наталля Іванаўна прыйшла на прадпрыемства пятнаццаць гадоў таму на сезонныя работы, калі яшчэ працавала прадаўцом мяснога магазіна ў райцэнтры. Ды так спадабалася на лініі па кансерваванні зялёнага гарошку, што з задавальненнем памяняла прафесію.

За гэты час Наталля Іванаўна да драбніц асвоіла абавязкі па перапрацоўцы агародніны, а настойлівасці і жадання ўсё рабіць ад душы, хутка і якасна, ёй не займаць.

Здаецца, як вызначыць больш руплівага, калі ўсе стаяць на канвееры? Але чамусьці іменна гэтая работніца выдзяляецца сваёй увішнасцю.

У гэтыя дні на прадпрыемстве ідзе кансерваванне агуркоў, вось-вось пойдзе зялёны гарошак. На адказным участку і шчыруе Наталля Буцько.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *