Мы шануем 

DSCN0027
Пятага і шостага мая ў сярэдняй школе № 3 р. п. Рэчыца сярод навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў конкурс інсцэніраванай
ваенна-патрыятычнай песні “Мы памятаем…”, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Лукашаўна Бардзюк адзначыла, што педагогі і вучні вельмі адказна ставіліся да ўдзелу ў мерапрыемстве.  Усе класы без выключэння падрыхтавалі сапраўдныя міні-спектаклі, якія прымусілі гледачоў, затаіўшы дыханне, назіраць за ходам дзеянняў на сцэне.DSCN9931

Пад кіраўніцтвам клас-ных кіраўнікоў юныя акцёры дэманстравалі сапраўдныя рэаліі тых далёкіх ваенных гадоў.  Салдаты, пагранічнікі, салдаткі, каханыя і маці, што чакаюць сваіх родных з вайны.  Праз песню яны перадавалі боль і крык душы. У актавай зале панавала цішыня і засяроджанасць на тых нялёгкіх для ўсяго чалавецтва выпрабаваннях, якія каштавалі многім самага дарагога – жыцця. Горыч страты і барацьба за мір, любоў да Радзімы і вера ў заўтрашні дзень, нязгасная памяць і ўдзячнасць тым, хто падарыў надзею і мірнае неба над галавой, прысвячалі рабяты  музычныя кампазіцыі. Гучалі песні, што сталі народнымі, і тыя, што ціхенька напявала маці, чакаючы сына  з вайны, альбо тыя, што ўздымалі мільёны і вялі ў няроўны бой.

Песні ваенных гадоў да гэтага часу хвалююць нашы душы. І колькі аптымізму заклалі ў выкананне песні “Бравые солдаты” вучні 1 “А” класа. Больш за 70 гадоў застаецца    незабыўным подзвіг, што лёг у аснову “Песни о маленьком трубаче”, якую інсцэніравалі вучні 1 “Б” класа. За мірнае сонца выступілі вучні 2 “Б” класа з песняй “Солнечный круг”, а рабяты з 3 “А”  і  2 “А” класаў расказалі пра гераізм нашых бравых воінаў у песнях “На поле танки грохотали” і “Пограничники”. Многія ў зале падпявалі песню “Огонёк”, якую выконвалі вучні 4 “Б” класа.

DSCN9928

Сапраўднае свята ваенна-патрыятычнай песні наладзілі вучні старшых класаў. На сцэне разгортваліся ваенна-баявыя дзеянні і часовае зацішша паміж баямі, калі баявыя таварышы ўспаміналі мірны час, сваіх родных і блізкіх,  што аж сэрца рвалася на часткі, а вера ў перамогу дапамагала жыць. Чула і дакладна перадаваліся гістарычныя моманты і асобныя падзеі выканаўцамі.

DSCN0043У час мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто пайшоў на фронт і  не вярнуўся, хто ваяваў, хто подзвігам сваім набліжаў перамогу, хто выступаў за мір і жыццё. Вядучыя конкурснай праграмы заклікалі памятаць пра тых, хто аддаў свае жыцці ў той страшнай вайне, і ветэранаў, што яшчэ жывуць сярод нас і не могуць забыць жахі страшнага ваеннага ліхалецця.

Журы ўручыла сертыфікаты ўдзельнікаў і ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу.  Сярод вучняў пачатковых класаў дыпломамі 3 ступені ўзнагароджаны   4 “А”  і  2 “Б” класы, дыпломамі 2 ступені – 2 “А” і 3 “А” класы, дыпломам 1 ступені – 1 “Б” клас. Сярод вучняў старшых класаў дыпломамі  трэцяй ступені ўзнагароджаны 9 “А” і 6 “А” класы,  дыпломамі 2 ступені – 10 “А” і 8 “Б” класы, дыпломам 1 ступені – 8 “А” клас.

 Людміла КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *