У будучыню – з надзеяй

1420289677Міжнародная сацыяльна-творчая праграма пад такой назвай адбудзецца на Століншчыне 20 красавіка 2017 года ў Беражноўскім сельскім доме культуры ў 18.00 гадзін.

Мерапрыемства праходзіць у адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС. Арганізатарамі праграмы з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Цэнтральны камітэт ГА “БРСМ” і ГА “Беларускі фонд міру”. Мастацкія кіраўнікі праграмы – народны артыст СССР кампазітар Ігар Лучанок і народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок.

Мяркуецца, што ў сёлетняй праграме выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў, артысты беларускай эстрады Стэла, Дзмітрый Шуканаў, Генадзь Санько; поп-фольк-балет “Бульбашы”; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч, залатыя галасы дзяржаўнага ансамбля Песняры” пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна – заслужаныя артысты Беларусі Леанід Барткевіч, Анатоль Кашапараў, Вадзім Касенка і іншыя выканаўцы.

У кожным раёне на сцэне разам з беларускімі артыстамі ў праграме прымаюць удзел таленавітыя дзеці і моладзь. Не выключэнне і Столінскі раён. На сцэне ў Беражным сваім майстэрствам падзеляцца з гледачамі юныя выканаўцы Століншчыны. Самыя таленавітыя будуць запрошаны на заключны форум “Беларусь – краіна міру”, які адбудзецца ў маі ў Мінску.

Галіна ГАШЧУК

У будучыню – з надзеяй: 1 комментарий

  • 18.04.2017 в 8:43 пп
    Permalink

    с надеждой на что?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *