Ураджай-2017: Шырыцца пасяўное поле

 

Сев Глинка 009На 30 сакавіка 17 гаспадарак раёна вядуць сяўбу збожжавых і зернебабовых культур. Яшчэ ў дзесяці гаспадарках сеюць аднагадовыя культуры, у сямі – шматгадовыя травы.

Раннія збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 2072 гектарах, што складае 33 працэнты да пасяўной плошчы. У КСУП “Варані” сяўба праведзена на 87,8 працэнта адведзенай пад гэтыя культуры плошчы, у КСУП “АграГлінка” – на 75,1 працэнта. Больш за палавіну запланаваных ранніх збожжавых і зернебабовых культур пасеялі працаўнікі КСУП “Прыгарынскі-2012”, “Беражное”, “Струга”, ААТ “Церабяжоў-Агра”.

У КСУП “АграГлінка” сяўбу вядзе механізатар Віктар Трафімавіч Ракала. На яго рахунку больш за 200 гектараў яравога поля. Ён штодня дабіваецца высокай выпрацоўкі на пасяўным агрэгаце. Магутны МТЗ-3022 на спараных колах, таму насенне кладзецца ў неперасохлую глебу.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Ураджай-2017: Шырыцца пасяўное поле: 1 комментарий

  • 19.04.2017 в 12:34 пп
    Permalink

    Это было бы дико если бы наши местные газеты раскрывали что и сколько фермер сеет,а уж тем более найти читателей кого бы интересовало почему например —Гарри Смитт засеял 83,2% а не 83,3, Ха-ха-ха!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *



  • http://elekmir.ru
  • Веб-магазин моделей для сборки
  • elekmir.ru