Новыя імёны талентаў сярод педагогаў

 

сумеснае фота ўдзельнікаўраённага этапа конкурсу новыя імёны Беларусі-2017
Трэцяга сакавіка на базе Столінскай дзяржаўнай гімназіі прайшоў раённы адборачны этап  рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2017” сярод калектываў устаноў адукацыі раёна.

А. Максімовіч уручае дыплом А. Шпігун

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі 10 устаноў. На конкурс былі заяўлены 12 творчых нумароў. Адкрыў мерапрыемства старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч, а загадчык раённага навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Аляксандраўна Грэчка прадставіла членаў журы і пазнаёміла з канкурсантамі.

А. Максімовіч уручае дыплом А. КалавурПершай на сцэну выйшла педагог-псіхолаг Беражноўскай сярэдняй школы Руслана Віктараўна Котка. Яна парадавала прысутных сваім чароўным  выкананнем песні “Жораў” і вынесла на суд журы і гледачоў мастацкае чытанне паэтычнага твора. Загадчык гаспадаркі Фядорскага ясляў-сада Гунько Святлана Уладзіміраўна адрасавала сваю песню самаму блізкаму, роднаму і дарагому чалавеку – маці. Педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Анжаліка Васільеўна Калавур выканала музычную кампазіцыю “Неба”, а ўзнёсласці і чысціні нябёсаў выступленню канкурсанткі дадалі чароўныя рухі  ўдзельніц ансамбля танца “Карамель” у бялюткіх сукенках.

узнагарода для і андрэйкавецПедагог дадатковай адукацыі  Столінскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Шпігун Алена Міхайлаўна  расказала пра свае жаданні праз песню “Вось такія справы”, а  самыя шчырыя словы, самыя жаноцкія пачуцці прагучалі ў аўтарскім творы “Мае рабяты”.  У выкананні вакальнага ансамбля педагогаў сярэдняй школы № 2 г. Століна гучала “Музыка для ўсіх”. Настаўнік музыкі сярэдняй школы № 2 г. Століна Арсяновіч Сяргей Мікалаевіч з’яўляецца аўтарам слоў і музыкі песні, праз якую ён паспрабаваў заклікаць прысутных “быць удзячнымі лёсу за тое, што выпала нам у жыцці”.

Дыплом для Гузіч ТаццяныНе змаглі ўсядзець на месцах удзельнікі мерапрыемства, балельшчыкі, калегі, падпавялі і падтанцоўвалі настаўніцы нямецкай мовы Рухчанскага ясляў-сада сярэдняй школы Кужко Таццяне Пятроўне “Мы рэха…”. Прыйшлася даспадобы і знашла сваіх прыхільнікаў у зале музычная кампазіцыя ў выкананні педагога дадатковай адукацыі Церабяжоўскай сярэдняй школы Гузіч Таццяны Мікалаеўны. Да дробязяў прадумалі сваё выступленне канкурсанткі – сямейны дуэт  педагога-выхавальніка дома сямейнага тыпу № 1 г. Століна Святланы Анатольеўны Кананчук і намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Рэчыцкага ясляў-сада № 2 Ірыны Уладзіміраўны Андрэйкавец. Яны падрыхтававалі музычную кампазіцыю “Ты мая”.  Педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Барыс Адамавіч Прылуцкі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня выканаў песню з рэпертуару Стаса Міхайлава “Усё для цябе”.

дуэт с кананчук і і і андрэйкавецПа рашэнні начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандра Мікалаевіча Вячоркі і  старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоля   Максімовіча ўсе  канкурсанты  ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў.  Напрыканцы мерапрыемства Анатоль Капітонавіч адзначыў, што сярод педагогаў ёсць такія таленты, якія даюць магчымасць арганізаваць любую канцэртную праграму і не толькі.

вакальны ансамбль педагогаў сш №2 г столінаПа рашэнні членаў журы на абласным узроўні гонар устаноў адукацыі  Століншчыны будуць адстойваць вакальны ансамбль педагогаў  сярэдняй школы № 2 г. Століна, педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Анжаліка Васільеўна Калавур і загадчык гаспадаркі Фядорскага ясляў-сада Гунько Святлана Уладзіміраўна з музычнымі нумарамі, а  педагог-псіхолаг Беражноўскай сярэдняй школы Руслана Віктараўна Котка выступіць з мастацкім чытаннем твора.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фото аўтара

Новыя імёны талентаў сярод педагогаў: 1 комментарий

  • 12.03.2017 в 7:09 пп
    Permalink

    Напрыканцы мерапрыемства Анатоль Капітонавіч адзначыў, што сярод педагогаў ёсць такія таленты, якія даюць магчымасць арганізаваць любую канцэртную праграму і не толькі.

    А на што здольны Анатоль Капітонавіч са сваім прафсаюзам дзеля педагогаў? Пакуль справа абмяжоўваецца зборам узносаў((

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • Тут
  • В продаже - рубильники, цены ниже! Неликвидные остатки
  • ekzavod.ru