На Століншчыне тэхніка выйшла ў поле

den_voronejskogo_polya109Ажыўлена стала на палях. Ва ўсіх гаспадарках раёна актыўна вядзецца падкормка азімых збожжавых і рапсу на збожжа мінеральнымі азотнымі ўгнаеннямі.

Гэтая работа выканана на 5649 гектарах збожжавых і 1052 гектарах, што складае адпаведна 39,2 і 40,7 працэнта ад запланаванай плошчы. Усе пасевы азімых паспелі ў кароткія тэрміны падсілкаваць тукамі працаўнікі КСУП “Прыгарынскі-2012” і ААТ “Кароцічы”. На азімым рапсе аператыўна папрацавалі механізатары КСУП “Веляміцкі”.

На падкормцы пасеваў мінеральнымі ўгнаеннямі ў васьмі гаспадарках задзейнічаны агрэгаты “Раса”. З іх дапамогай падкормлены азімыя на 3217 гектарах. У ААТ “Палеская ніва” за папярэдні дзень была дасягнута рэкордная выпрацоўка з дапамогай “Расы” – 180 гектараў.

У КСУП “Беражное”, “Дубайскі”,   “Прыгарынскі-2012” актыўна ідзе падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі шматгадовых траў, сенажацяў і пашы. Гэтая работа па раёне выканана на 1600 гектарах.

У нядзелю ў трох гаспадарках пачалі сеяць раннія яравыя збожжавыя – авёс і ячмень.Вядуць сяўбу ў КСУП “Дубайскі”, “АграГлінка” і “Рубельскі”. Разам яны засеялі 97 гектараў яравых.

Сяўбу шматгадовых траў вядуць механізатары КСУП “Прыпяць-2009” і КСУП “Веляміцкі”. Яны пасеялі 172 гектары траў.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *