Ідэолаг  – аўтарытэтная асоба

DSCF6088На пачатку тыдня ў Столінскім райвыканкаме прайшоў семінар з намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ў працоўных калектывах раёна. Акрыў мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч.

Пра работу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за мінулы год, а таксама пра задачы на сёлетні расказала намеснік начальніка гэтага аддзела Святлана Васільеўна Піва.

Яна аздначыла, што сёння ў раёне створана і дзейнічае сістэма, якая забяспечвае рэалізацыю адзінай інфармацыйнай палітыкі. У райвыканкаме створаны шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, захавана тэндэнцыя правядзення адзіных дзён інфармавання. Адна з форм работы з насельніцтвам – арганізацыя сходаў грамадзян і справаздач сацыяльнай сферы.

– Сёння ў раёне адладжана ідэалагічная работа ў працоўных калектывах, – сказала Святлана Васільеўна, – склаліся традыцыі, створаны актыў, праводзіцца шэраг мерапрыемстваў і іншае.

Сярод асноўных задач на гэты год былі акрэслены такія моманты, як правядзенне месячніка па добраўпарадкаванні і раённага суботніка, падрыхтоўка і святкаванне абласных дажынак на базе горада Давыд-Гарадка.

– Галоўная складаючая ідэалагічнай работы – гэта ўвага і клопат пра людзей, – заўважыла Святлана Піва. – Кожны работнік хоча адчуваць сябе запатрабаваным, незаменным, прыносіць карысць свайму прадпрыемству, працаваць у сяброўскім калектыве, павышаць свой прафесійны ўзровень. Таму неабходна дайсці да кожнага чалавека, выслухаць яго і дапамагчы.

У ходзе семінара з інфармацыяй выступілі таксама начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Сяргей Шыла, урач Столінскай ЦРБ Таццяна Шабунька.

Алена КЛІМУШКА

Фота  Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Ідэолаг  – аўтарытэтная асоба: 1 комментарий

  • 26.03.2017 в 5:57 пп
    Permalink

    однако, еще лет 30 назад было актуально «механизатор — центральная фигура на селе». а ныне вот оно как повернулось.

    только ведь нету у вас идеологии

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *