У прыярытэтах – эканомія, якасць і павышэнне ўзроўню жыцця людзей

 

17На мінулым тыдні адбылося выніковае сумеснае пасяджэнне сесіі раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Удзел у ім прымалі кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый раёна, старшыні гарсельвыканкамаў.

Сярод разглядаемых пытанняў адно з галоўных – папярэднія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў гэтым годзе. Старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі ў сваім дакладзе агучыў дасягнутае, засяродзіў увагу прысутных на недахопах.

– Чакаецца, што з шасці ключавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна будуць выкананы чатыры. Значна больш за прагнозны забяспечаны рост аб’ёму экспарту тавараў і колькасць працаўладкаваных грамадзян, — адзначыў Рыгор Васільевіч.

– Знешнеэканамічная дзейнасць грунтавалася на прынцыпе шматвектарнасці, пра што сведчаць гандлёвыя сувязі з 33 краінамі свету. За 10 месяцаў экспарт тавараў склаў больш за чатыры мільёны долараў ЗША. Важкую яго частку складаюць прадукцыя КУВП “Манькавічы”, ААТ “Гарынскі агракамбінат”, Столінскага райспажыўтаварыства, фермерскай гаспадаркі “Альшаны”.

Адлюстраваннем узроўню развіцця эканомікі, а значыць і ўзроўню жыцця насельніцтва, з’яўляецца гандаль. Так, у раёне 537 гандлёвых аб’ектаў. Прыватнаму бізнесу належыць 376. Прырост гандлёвай плошчы забяспечаны за кошт адкрыцця буйнафарматнага фірменнага магазіна “Пінскдрэў” у г. Століне на нашых плошчах. Нядаўна былі адчынены гандлёвы цэнтр “Лілія”, а таксама фірменныя магазіны ААТ “Світанак” – у райцэнтры і Альшанах, і ЗАТ “Калінка” – у Альшанах.

Сёлета створаны 12 новых прадпрыемстваў і  250 новых працоўных месцаў.

Нягледзячы на прымаемыя захады, не ўдалося зацікавіць замежных інвестараў, не забяспечана станоўчая дынаміка па вытворчасці прамысловай прадукцыі. З-за запазычанасці за паліўна-энергетычныя рэсурсы, адсутнасці абаротных сродкаў не выйшаў на ўзровень мінулага года Гарынскі камбінат будматэрыялаў. Тут застаюцца высокімі запасы прадукцыі, за кошт якіх фарміруецца ў цэлым паказчык па раёне. Разам з тым, на прадпрыемстве пачаты выпуск новай прадукцыі ў новай тары, ёсць выхад на прагнозны паказчык па экспарце і па завяршэнні года чакаецца станоўчы фінансавы вынік.

Нялёгка давялося сёлета і аграрыям Століншчыны. Загінула больш за 90 працэнтаў азімага рапсу. Спёка і недахоп вільгаці летам адмоўна адбіліся на ўраджайнасці збожжавых, цукровых буракоў і іншых сельгаскультур. У той жа час намалочана па 38 цэнтнераў збожжа з гектара, валавы збор склаў 78 тысяч тон – 113 працэнтаў да ўзроўню 2015 года.

Дзякуючы фермерскім гаспадаркам вытворчасць агародніны павялічылася ў 1,6 раза  (выраб-лена больш за 62 тысячы тон, з іх 59 у фермераў), садавіны і ягад  — 19 тысяч тон і 18 адпаведна.

Спрыяльным быў год для кормавытворчасці. Упершыню нарыхтавана 340 тысяч тон сіласу і 160 тысяч тон сенажу, 50 тысяч тон збожжасенажу.

За 11 месяцаў выраблена 90 тысяч тон малака (105 працэнтаў), рэалізавана больш за 15 тысяч тон жывёлы і птушкі ў жывой вазе (119 працэнтаў). У сярэднім ад адной каровы атрымана па 4432 кілаграмы малака (102,7 працэнта), чакаецца 4815 кілаграмаў. Гатункам «экстра» рэалізаваны 44 працэнты, вышэйшым – 41. Гадоўля жывёлы і птушкі павялічылася на 15 працэнтаў. Аднак сярэднясутачныя прывагі паменшыліся і склалі 655 грамаў. Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы склала 77 тысяч – павялічылася на 1,4 тысячы.

Праведзена рэканструкцыя чатырох малочнатаварных фермаў, пабудаваны новы комплекс захавання збожжа на пяць тысяч тон, 13 сховішч сіласнага тыпу, закуплены 36 адзінак сучаснай сельгастэхнікі.

Сёлета будаўнікамі ўведзены каля 30 тысяч метраў квадратных жылля пры плане 15 тысяч. Выканана добраўпарадкаванне мікрараёна “Гарынь” і вуліцы Гагарына ў Століне, зроблены капрамонт двух жылых дамоў ў р. п. Рэчыца. Завершаны работы па водазабеспячэнні ў аг. Рубель, газазабеспячэнні вёсак Бухлічы і Дзераўная, пракладзены газаправоды да аг. Рубель, Кароцічы, завершана рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў у вёсцы Альманы. Заасфальтаваны ўчасткі аўтадарог Струга – Варані – Люты Бор, Рамель – Мачуль. На жаль, не ўдалося забяспечыць выкананне паказчыка па аб’ёмах падрадных работ.

У справаздачным перыядзе са станоўчым вынікам спрацавалі галіны сацыяльнай сферы. Так, былі захаваны асноўныя  кірункі развіцця і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя. Асвоены 64 тысячы рублёў. Аналіз дэмаграфічнай сітуацыі паказаў, што за 11 месяцаў у раёне памерлі 948 жыхароў, нарадзілася 1000 дзетак.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі сёлета выдаткаваны 360 тысяч рублёў. Сацыяльныя стандарты па забеспячэнні месцамі ў дашкольных установах выконваюцца.

Установы культуры папоўнілі сваю базу на агульную суму ў 177 тысяч рублёў. На 137 тысяч рублёў аказана платных паслуг насельніцтву.

Калі гаварыць пра турызм, то ён павінен стаць больш перспектыўным. У нас ёсць што паказаць і чым ганарыцца. Аднак экспарт агучаных паслуг складае толькі 45 працэнтаў. За год не зарэгістравана ні адной аграсядзібы ў раёне.

Адзін з прыярытэтных кірункаў у дзейнасці органаў улады – сацыяльная абарона насельніцтва. Сёння на Століншчыне больш за 22 тысячы атрымальнікаў пенсій і дапамог, на іх выплату выкарыстаны больш за 60 мільёнаў рублёў. Службай занятасці працаўладкавана больш за тысячу грамадзян. Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 2,5 тысячы чалавек. Прыняты 319 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу (усяго 616).

Старшыня райвыканкама падзякаваў усім за сумесную работу, адзначыў, што зроблена шмат карыснага для раёна. Аднак нельга спыняцца на дасягнутым. Добра ведаючы праблемы раёна, трэба іх планава вырашаць у 2017 годзе.

На будучы год раёну даве-дзены такія асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця: тэмп росту экспарту тавараў забяспечыць на 105 працэнтаў; тэмп росту экспарту паслуг – 104,6 працэнта; неабходна прыцягнуць 1,2 млн долараў ЗША прамых замежных інвестыцый; працаўладкаваць на новыя створаныя працоўныя месцы 100 чалавек; індэкс фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці забяспечыць на 102,4 працэнта; рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі – 101,2 працэнта; забяспечыць тэмп росту будаўніча-мантажных работ на ўзроўні 110,5 працэнта; тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях, фермерскіх гаспадарках – на 101,7 працэнта; неабходна стварыць дзевяць малых прадпрыемстваў і 252 новыя працоўныя месцы; знізіць узровень затрат па падпарадкаваных дзяржаўным арганізацыям – да “мінус” 4 працэнтаў.

У сельскагаспадарчай галіне неабходна захаваць дасягнуты ўзровень у вытворчасці травяных кармоў, забяспечыць вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур на ўзроўні 82 тысячы тон; давесці ўраджайнасць цукровых буракоў да 500 цэнтнераў з гектара, што дазволіць забяспечыць яе вытворчасць на ўзроўні 25 тысяч тон; працягваць нарошчваць аб’ёмы вытворчасці рапсу, дасягнуўшы ўраджайнасці да 30 цэнтнераў з гектара; павялічыць вытворчасць малака на пяць працэнтаў і забяспечыць яго таварнасць на ўзроўні 90 працэнтаў; павялічыць вытворчасць буйной рагатай жывёлы на два працэнты; узняць у адстаючых гаспадарках прывагі не ніжэй за 650 грамаў і надой малака на адну карову – 5 тысяч кілаграмаў.

У сферы будаўніцтва працягнуцца работы па пошуку патэнцыйных інвестараў, па водазабеспячэнні, добраўпарадкаванні вуліц і будаўніцтве інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў населеных пунктах раёна. Значныя работы будуць праведзены па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” у горадзе Давыд-Гарадку.

Трэба адзначыць, што 2017 год будзе праходзіць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў. Прыярытэтам стане эканомія, якасць і павышэнне ўзроўню жыцця людзей.

У рабоце сесіі прымалі ўдзел таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч і член Савета Рэспублікі Іван Мікалаевіч Антановіч. Яны расказалі пра вынікі работы першай сесіі, агучылі некаторыя аспекты развіцця краіны.

На сесіі былі разгледжаны і пытанні выканання бюджэту раёна ў 2016 годзе, а таксама планы на 2017 год. З адпаведнай інфармацыяй выступіў начальнік фінансавага аддзела Столінскага райвыканкама Пётр Дзмітрыевіч Кавалёў.

Алена КЛІМУШКА

 

У прыярытэтах – эканомія, якасць і павышэнне ўзроўню жыцця людзей: 2 комментария

  • 30.12.2016 в 8:57 пп
    Permalink

    «Сёлета створаны 12 новых прадпрыемстваў і 250 новых працоўных месцаў». Глава администрации президента заявила о создании в этом году в РБ 54 тыс. новых рабочих мест. Скажите, где они создаются?

  • 29.12.2016 в 8:46 пп
    Permalink

    я даже знаю фамилии тех кому «повышение узроуню» и тех, кому «экономия»

Добавить комментарий