Лукашэнка: інтэграцыйныя праекты павінны прыносіць рэальную карысць народам

maxresdefaultУ Мінску 27-28 кастрычніка прайшлі пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета абмеркаваны праект новага Мытнага кодэкса ЕАЭС, праект бюджэту ЕАЭС на 2017 год, ход работы па міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, асобныя аспекты гандлёвай палітыкі.

Лукашэнка адзначае прызнанне краінамі СНД актыўнай інтэграцыйнай палітыкі Беларусі

У сучасным свеце абвастраецца палітычная і эканамічная турбулентнасць. «Узмацнілася абгрунтаваная крытыка ў нашых краінах у сувязі з незадаволенасцю як тэмпамі, так і практычнымі вынікамі развіцця інтэграцыі. Чутны трывожныя сігналы ад бізнесу, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Буду шчыры: крытычная маса пытанняў, што назбіраліся, выклікае ў нас, у Беларусі, трывожныя настроі наконт перспектыў не толькі СНД, але і ЕАЭС».

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна павысіць эфектыўнасць патэнцыялу інтэграцыі і яе канкурэнтныя перавагі

«Упэўнены, што мінскія сустрэчы дадуць магчымасць знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем, асабліва ў эканамічнай сферы. Без эканомікі нікуды, таму што гэта фундамент любых адносін», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Краіны ЕАЭС не павінны таптацца на месцы пры рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей214910-02-1

«Але ж саюз для таго і ствараўся як больш паглыбленая інтэграцыйная форма, каб разам пераадольваць крызісы і застоі ў эканоміцы, паважаць інтарэсы адзін аднаго, сфарміраваць агульныя рынкі, — звярнуў увагу Прэзідэнт. — Наогул, крызісы і розныя непарадкі, сутыкненні павінны збліжаць сапраўдных сяброў і братоў».

Лукашэнка заклікае краіны ЕАЭС да правядзення ўзгодненай прамысловай палітыкі

«Беларусь рэгулярна ставіць пытанне аб правядзенні ўзгодненай прамысловай палітыкі. Адзіны шлях для ператварэння ЕАЭС у цэнтр эканамічнай сілы — гэта развіццё магутнай і сучаснай вытворчай базы на аснове кааперацыі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Тэарэтычна з гэтай ідэяй згодны ўсе. Але практычнай рэалізацыі, на жаль, няма».

Як адзначыў Прэзідэнт, таксама неабходна ўрэгуляваць пытанні функцыянавання ЕАЭС ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў-членаў аднабаковых мер абароны рынку адносна трэціх краін.

Беларусь не задавольваюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў у ЕАЭС

Прэзідэнт падкрэсліў, што нават калі ўмоўна вызначаны тэрміны стварэння адзіных рынкаў, не трэба чакаць да апошняга з іх запускам.

Лукашэнка выступае супраць фармалізму ў рабоце па ўдасканаленні дагавору аб ЕАЭС

Прэзідэнт адзначыў, што няўзгодненасць дзеянняў прывяла ўжо да разбалансіроўкі ўнутраных інтэграцыйных працэсаў. «Таму я заклікаў бы кіраўнікоў урадаў дзяржаў ЕАЭС нацэліць сваіх экспертаў на сур’ёзную работу, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Мы ўбачылі, што трэба сёння актуалізаваць гэты дагавор. Што не атрымалася — адкінуць. Трэба яго ўдасканаліць, правесці рэвізію па ўсіх напрамках».

«Падыход Беларусі празрысты — калі сказалі, што будзем будаваць Еўразійскі эканамічны саюз, то трэба быць паслядоўнымі і рашуча ісці наперад, як дамовіліся. Інакш інтэграцыйныя ідэі не будуць успрымацца сур’ёзна ні нашымі народамі, ні за межамі саюза», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

У аснове кожнага новага рашэння краін СНД павінна быць акупнасць

«У Бішкеку кіраўнікі дзяржаў далі ўрадам сігнал аб неабходнасці пошуку новых, сучасных імпульсаў развіцця СНД, аб павышэнні эфектыўнасці работы органаў Садружнасці. Усё непатрэбнае і неэфектыўнае неабходна пакінуць у мінулым», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, апошнія гады пастаянна адзначаюцца праблемы з паўнатой фарміравання бюджэту органаў СНД. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што адной з прычын гэтага з’яўляецца адсутнасць інавацыйных ідэй і яркіх вынікаў у сферах узаемадзеяння Садружнасці.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што патрэбны амбіцыйныя задачы.

У сучасных умовах СНД захоўвае запатрабаванасць як універсальная пляцоўка ўзгаднення пазіцый

Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ў аснове Садружнасці — стратэгія ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва, што дае магчымасць кожнай з дзяржаў-удзельніц рабіць свабодны выбар ступені свайго ўдзелу ў інтэграцыйным працэсе, грунтуючыся пры гэтым на нацыянальных інтарэсах.

Ён выказаў перакананасць, што СНД поўнасцю запатрабавана.

Лукашэнка лічыць магчымым буйны касмічны праект на аснове аб’яднання рэсурсаў краін СНД

«Нашы вучоныя ў якасці аднаго з фактараў развіцця навукова-тэхнічнага і інавацыйнага патэнцыялу краін Садружнасці бачаць супрацоўніцтва ў даследаванні і выкарыстанні космасу ў мірных мэтах, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Базісам такога ўзаемадзеяння мог бы стаць буйны сумесны касмічны праект, што рэалізуецца на аснове аб’яднання рэсурсаў краін СНД у мэтах атрымання важкіх навуковых, практычных і эканамічных вынікаў».

Паводле яго слоў, важным напрамкам з’яўляецца забеспячэнне ўнутраных рынкаў стратэгічнымі сыравіннымі рэсурсамі, у тым ліку энергетычнымі. Захоўвае сваю значнасць прадаўжэнне супрацоўніцтва ў сферы харчовай бяспекі.

Лукашэнка адзначае складанасці ў практычнай рэалізацыі Дагавору аб зоне свабоднага гандлю СНД

«Сёння ў практычнай рэалізацыі дагавору ёсць складанасці, выкліканыя абвастрэннем адносін паміж двума нашымі ключавымі партнёрамі. Застаецца толькі заклікаць да цярпення і стрыманасці ў прыняцці рашэнняў», — адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, Садружнасць шмат страціла з выхадам з яе складу Грузіі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў максімальна шырокім складзе ўдзельнікаў гэтай работы.

Саюз Беларусі і Расіі – прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што СНД — добрая пляцоўка для сустрэч і перагавораў, вырашэння тактычных пытанняў. Еўразійскі эканамічны саюз прадугледжвае ўжо глыбокую эканамічную інтэграцыю. «Яшчэ больш глыбокая інтэграцыя ў Саюзе Беларусі і Расіі. Ён з’яўляецца прыкладам і ўзорам», — падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што пры стварэнні ЕўрАзЭС краіны абапіраліся менавіта на многія беларуска-расійскія дамоўленасці.

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 26 мая 2017 года ў Расіі

Аб гэтым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у пашыраным складзе ў Мінску.

Старшынства ў СНД у 2017 годзе пераходзіць да Расіі

«З 1 студзеня старшынства ў СНД прымае Расійская Федэрацыя. Сёння члены дэлегацыі пажадалі поспехаў прадстаўнікам Расіі, старшыні ўрада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву», — адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, краіны СНД выказалі надзею, што старшынства Расіі ў Садружнасці надасць новы імпульс для ўмацавання супрацоўніцтва.

У 2016 годзе ў СНД старшынствуе Кыргызстан.

Краіны СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Па выніках пасяджэння ў Мінску Савета кіраўнікоў урадаў СНД падпісаны пакет дакументаў у сферы эканомікі, энергетыкі, гуманітарнага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД у горна-металургічнай галіне.Зацверджана канцэпцыя фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці дзяржаў — удзельніц СНД і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Подпісы пастаўлены пад пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну раслін. Таксама зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці краін СНД (2016-2020 гады).

Акрамя таго, падпісаны прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў дзяржаў СНД на перыяд да 2030 года, пагадненне аб супрацоўніцтве ў аўтамабілебудаванні, пагадненне аб партнёрстве ў галіне прававой асветы спажыўцоў. Таксама зацверджана рашэнне аб правядзенні міжнародных супастаўленняў на аснове парытэту пакупной здольнасці валют у Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рашэнне аб фінансаванні ў 2017 годзе плана мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў далейшага развіцця медыка-сацыяльнай дапамогі і павышэння якасці жыцця ветэранаў войнаў — удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем’яў у дзяржавах СНД на перыяд да 2020 года.

БелТА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *