Кірмаш багаты на ўраджай

img_2855
Заключны восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі прайшоў у апошнюю нядзелю кастрычніка ў Століне. Нягледзячы на ранішні надакучлівы дожджык, у кірмашы актыўны ўдзел прынялі гандлёвыя прадпрыемствы райспажыўтаварыства, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, фермерскія гаспадаркі, сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна.

Не пакінулі без увагі рэалізацыю  ўраджаю гэтага года і шматлікія жыхары райцэнтра.

Адметная акалічнасць, якую нельга было не заўважыць у гандлёвых радах кірмашу, — магчымасць шырокага выбару прадукцыі. Як і прынята на кірмашах, можна было пагандлявацца, каб сысціся ў цане тавару, выбраць тое, што падалося больш даспадобы.img_2865

А разбежка ў цане на гародніну пашырала свабоду выбару. Калі ў гандлёвых кропках райспажыўтаварыства, з аўтамашыны ААТ “Палеская ніва” на бульбу, напрыклад, да канца кірмашу трымалі цану 20 капеек за кілаграм, дык з СВК “Беражное” прадавалі яе па 17 капеек за кілаграм і рэалізавалі прывезеныя бульбу і яблыкі на працягу дзвюх гадзін. Цана на капусту ў прадаўцоў адрознівалася яшчэ больш рэзка – ад дзесяці да дваццаці капеек за кілаграм. Яблыкі можна было купіць і за 60, і за 80 капеек за кілаграм.

Куплялі ўсё: везлі хто на чым дамоў бульбу, капусту, моркву, буракі, цыбулю, часнок. Чарга стаяла на прадукцыю Гарынскага агракамбіната, асабліва зялёны гарошак, попытам карысталіся збожжа пшаніцы і трыцікале з сельгасарганізацый.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *