Прафсаюзны дэбют

dscn0484Урачысты прыём у члены прафсаюза адбыўся шостага кастрычніка ў Столінскім прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці. Вучнёўскую прафсаюзную арганізацыю папоўнілі  175 першакурснікаў.

З гэтай нагоды навучэнцы розных спецыяльнасцяў у спецвопратцы выканалі на сцэне літаратурна-музычную кампазіцыю пра задачы прафсаюза з заклікам: “Будзь з намі! Уступай у прафсаюз!”

Старшыня вучнёўскага прафкама ліцэя Лілія Нячай зрабіла кароткую справаздачу аб рабоце за мінулы перыяд.

Новае папаўненне прафсаюза павіншаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Захаравіч Карплюк.  Ён пажадаў юным удзельнікам прафсаюзанага руху быць высокакласнымі спецыялістамі, шчасця і ўдачы,  паказваць прыклад здаровага ладу жыцця і разам са старшынёю раённай прафсаюзнай  арганізацыі работнікаў АПК Аляксеем Дзямко, куды адносіцца прафсаюзная арганізацыя ліцэя, уручылі  членскія білеты.

Мерапрыемства прайшло пад сцягам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і з выкананнем гімна прафсаюзаў.

Галіна  ГАШЧУК

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *