Століншчына – з вуліцай Каравайнай

onjwes6zzvy0ltyg

 

24 верасня 2016 года ў н. п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці адбудзецца IV Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”.
У фестывалі запланаваны ўдзел больш як 20 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў з 8 раёнаў Гомельскай вобласці і горада Гомеля і трох раёнаў Брэсцкай вобласці. Агульная колькасць удзельнікаў складзе каля 300 чалавек. Калектывы на падворках прадставяць фрагменты старадаўніх летніх і асенніх каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых святаў і абрадаў.

Сёлета ўсе падворкі складуць адну Палескую вёску, у якой кожны раён будзе насіць пэўную назву вуліцы, якая адлюструе яе змест. Падворкі (вуліцы) уяўляюць сабой вясковыя хаты са святочным афармленнем (у адпаведнасці з назвай вуліцы) і дэманстрацыяй відаў народных рамёстваў, элементаў абрадаў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізацыяй выстаўкі-продажу сувенірнай прадукцыі, прэзентацыяй страў нацыянальнай кухні, музычным суправаджэннем, канцэртнымі праграмамі аматарскіх калектываў.
Нацыянальны парк “Прыпяцкі” – гэта бу-дзе вуліца Палеская, Калінкавіцкі раён – вуліца Багатая, Ельскі раён – вуліца Пакроўская, Пінскі раён – вуліца Гасцінная, Лунінецкі раён – вуліца Спасаўская, Петрыкаўскі раён – вуліца Хрэсьбінная, Хойніцкі раён – вуліца Кірмашовая, Лельчыцкі раён – вуліца Вясельная, Мазырскі раён – вуліца Дажыначная, Жыткавіцкі раён – вуліца Комінная, Нараўлянскі раён – вуліца Бяседная. skachannye-fajly
Столінскі раён бу-дзе вуліцай Каравайнай. Нашы творчыя калектывы пакажуць унікальны старадаўні вясельны абрад “Давыд-Гарадоцкае вена” – сватанне, збор і паказ пасагу. Прыгатаванне, упрыгожванне вясельнага каравая.
На ўрачыстым адкрыцці фестывалю адбудзецца цырымонія ўручэння статуэткі-сімвала “Ганаровы Паляшук”. Плануецца паказаць гасцям не толькі ўнікальную традыцыйную музычную культуру Палессся, але і адметную рысу Гомельскага раёна – яго фестывальныя брэнды: Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”, Міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі”, Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”, рэгіянальны фестываль гарманістаў “Грай, гармонік!” і іншыя.
На галоўнай сцэне таксама пройдзе канцэрт з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў і выканаўцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі і іншых краін, пройдзе ІІ конкурс “Палеская прыгажуня-2016”.
У праграме аўтэнтычных калектываў “Палескі карагод” гледачы пачуюць музычныя творы з сапраўдным палескім каларытам.
Упершыню пройдзе фестываль юных майстроў “Перазвон талентаў” з удзелам дзяцей, якія будуць дэманстраваць розныя віды рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, закліканы прыцягнуць увагу да захавання самабытнай культуры праз непарыўнасць перадачы традыцый ад старэйшага пакалення маладому.
Таксама ўпершыню будуць арганізаваны пляцоўкі “Глухарыны ток”, у рамках якога гасцям будзе прапанавана стральба з лука, рагатак па мішэнях, “Палескі шчодры ўраджай” (плоскасныя пано з беларускіх ягад, садавіны і агародніны, аб’ёмныя каркасныя касцюмы, фотарамкі і г. д.), выстаўка птушак.
Усе фестывальныя мерапрыемствы накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, папулярызацыі і развіцця народных традыцый, выхавання ў жыхароў рэгіёна гонару за ўнікальнае прыроднае і духоўнае багацце Палесся і ўнікальнасці беларускай традыцыйнай культуры.
Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий