Разам зробім нашых дзяцей шчаслівымі

 

pedagogi-002Сёння кожны педагог мае непасрэднае дачыненне да фарміравання станоўчага іміджу як асобна ўзятай ўстановы, так і ўсёй сістэмы адукацыі Століншчыны, бо толькі сапраўдны настаўнік ідзе па жыцці з упэўненасцю ў неабходнасці сваёй працы і мае на мэце  зрабіць нашых дзяцей шчаслівымі!

Сістэма адукацыі нашага раёна ўяўляе  сабой адзін  вялікі, складаны, унікальны арганізм, дзе душэўная цеплыня і мудрасць, прафесійная зацікаўленасць і смеласць дазваляюць здзяйсняць новыя адкрыцці, ствараць дзіўны свет, рэалізаваць новыя памкненні.  У раёне паспяхова вырашаецца асноўная задача, якая стаіць перад сістэмай адукацыі, — забеспячэнне якасці навучання.  Аднак патэнцыял педагагічных работнікаў раёна далёка не вычарпаны. Паколькі якасць адукацыі адлюстроўвае не толькі сучасныя патрэбы, але і нацэльвае на будучыню, новыя задачы, якія стаяць перад педагогамі  Століншчыны, будуць складанымі і адказнымі для ўсіх прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, бо новы 2016-2017 навучальны год асаблівы.   Да свайго  лагічнага завяршэння  падышоў доўгі перыяд актыўнага абмеркавання шматлікіх прапаноў, выпрацоўкі рашэнняў па развіцці і ўдасканаленні сістэмы адукацыі нашай дзяржавы.

Аб тым, якая работа вядзецца ў сістэме адукацыі раёна і што плануецца зрабіць, больш канкрэтна пагаворым з  начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Аляксандрам Мікалаевічам ВЯЧОРКА.

– Аляксандр Мікалаевіч, не сакрэт,  што  ключавой фігурай у сістэме адукацыі з’яўляецца настаўнік. Менавіта ад яго кваліфікацыі, настойлівасці і зацікаўленасці ў канчатковым выніку залежыць будучыня як кожнага канкрэтнага вучня, так і грамадства ўвогуле.  Раскажыце, калі ласка, якая станоўчая дынаміка назіраецца ў якасным і колькасным складзе педагагічных кадраў раёна.

– Усяго ў раёне працуюць больш  за 3  тысячы чалавек, у тым ліку педагагічных работнікаў — 1913. У параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з вышэйшай адукацыяй на 1,1 працэнта   за кошт  працаўладкавання маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і атрымання вышэйшай адукацыі шляхам завочнага навучання. Павялічылася і колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй у дашкольных установах на 4 працэнты. Назіраецца станоўчая дынаміка і ў  павышэнні  кваліфікацыйнай катэгорыі работнікамі адукацыі. Захавалася тэндэнцыя павелічэння колькасці педагогаў, якія маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю на  3,7 працэнта, устаноў дашкольнай адукацыі  — на 4,4 працэнта.

– Многіх  цікавіць пытанне працаўладкавання маладых спецыялістаў,  якія прыйшлі ў раён? Ці працаўладкаваны ўчарашнія выпускнікі педагагічных навучальных устаноў?

– У бягучым  годзе ў наш раён накіраваны  48 маладых спецыялістаў, прыступілі да працы  –  42. Паказчык замацавання маладых спецыялістаў за апошнія тры  гады склаў 86,6 працэнта. Гэтаму спрыяла  ўнясенне  ў калектыўныя дагаворы ўстаноў адукацыі пэўных дадатковых сацыяльных гарантый: кампенсацыя аплаты арэнднага жылля, набыццё паліва для патрэб настаўнікаў, якія пражываюць у прыватным сектары, а таксама частковая кампенсацыя кошту праезду да месца работы для настаўнікаў сельскіх школ.

– Якія дзеянні робяцца для вырашэння кадравых пытанняў?

– Актуальным напрамкам  у гэтым кірунку  з’яўляецца прафарыентацыйная работа з навучэнцамі школ раёна і арганізацыя мэтавай падрыхтоўкі, асабліва па запатрабаваных спецыяльнасцях.  Гэта матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, выхавальнікі дашкольных устаноў з вышэйшай адукацыяй, дэфектолагі.  У 2016 годзе на ўмовах дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы на педагагічныя спецыяльнасці паступілі тры  выпускнікі.  Хацелася б павялічыць з цягам часу іх лік і ўзмацніць работу па павышэнні вартасці прафесіі педагога ва ўстановах адукацыі.

 Вырашэнню гэтай праблемы паспрыяе акрыццё профільных педагагічных класаў  ў сярэдніх школах № 3 г. Століна і Рэчыцы, альшанскай №1 і Рубельскай.

– Аляксандр Мікалаевіч, інфармацыйныя тэхналогіі  трывала ўвайшлі ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, а  валоданне  імі  паступова становіцца адной з умоў прафесіяналізму педагога. Ці гатовыя яны да гэтага?

–   У  2015-2016 навучальным  го-дзе сертыфікацыю як карыстальнікі  інфармацыйных тэхналогій праходзілі 357 педагогаў, а атрымалі сертыфікат 245 (69 працэнтаў). Усяго ў раёне сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій маюць 62 працэнты педагогаў, ці 1185 чалавек.

У новым навучальным годзе робіцца акцэнт на дыстанцыйную форму павышэння кваліфікацыі, якая актыўна ўкараняецца ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых.

–  Як праходзіць  забеспячэнне ўстаноў адукацыі інфармацыйным абсталяваннем?

– Станоўчая  дынаміка  ў  інфармацыйным забеспячэнні  ўстаноў  прасочваецца па выхадзе ў інтэрнэт, які маюць усе ўстановы,  і  стварэнні сайтаў, якія ёсць у 91 працэнце школ. Усе ўстановы маюць адрас электроннай пошты. Плануецца пачаць работу над стварэннем сайта ў базавых школах і дашкольных установах.

У раёне нарматыў забяспечанасці персанальнымі камп’ютарамі складае 1 камп’ютар на 15 вучняў. У мінулым годзе за кошт абласнога бюджэту пастаўлены камп’ютарны клас у СШ № 2 г. Століна. Усяго ва ўстановах адукацыі раёна маецца 657 персанальных камп’ютараў, 61 мультымедыйны праектар, 10 інтэрактыўных дошак. Арганізаваны заняткі ў 51 камп’ютарным класе, але значная іх частка   патрэбуе абнаўлення.

У 37 з 39 бібліятэк школ таксама ўстаноўлены камп’ютары і ёсць выхад у інтэрнэт. У 19 з іх вядзецца праца  па стварэнні медыятэкі. Бібліятэчная аўтаматызаваная праграма «бібліяграфія»  ўстаноўлена і ўкараняецца  ў практыку работы ў 29 бібліятэках.

– Актуальным пытаннем было заўжды, а сёння яму надаецца яшчэ больш увагі, – гэта бяспека жыццядзейнасці дзяцей. Што зроблена ў гэтым кірунку?

– Праведзены мерапрыемствы па арганізацыі бяспекі вучняў і выхаванцаў навучальных устаноў па ўсталяванні сістэм відэаназірання, аўтаматычных пажарных сігналізацый і сістэм абвяшчэння, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Установы адукацыі з колькасцю вучняў  больш за 200 (21 школа) забяспечаны сістэмамі відэаназірання. Ва ўсіх школах, у якіх звыш 360 вучняў, устаноўлены аўтаматычныя пажарныя сігналізацыі і сістэмы абвяшчэння. Вогнетушыцелямі ўстановы адукацыі забяспечаны на 100 працэнтаў.

– Аляксандр Мікалаевіч, у якой ступені забяспечваецца выкананне сацыяльных стандартаў па забяспечанасці дзяцей  месцамі ў дашкольных установах?

– На дадзены момант сацыяльныя стандарты па забяспечанасці месцамі ў дашкольных установах у раёне выконваюцца на 85,3 працэнта пры ўстаноўленым нарматыве 85 працэнтаў. Колькасць выхаванцаў дашкольных устаноў  павялічылася з 2562 дзяцей да 2614. Забяспечаны падвоз 247 выхаванцаў з населеных пунктаў, дзе няма ўстаноў дашкольнай адукацыі. Дэфіцыту месцаў для дашкольнікаў няма.  Акрамя гэтага, у 2016 годзе захавана сетка санаторных груп для дзяцей, якія  часта хварэюць. Такія групы арганізаваны ў  Церабяжоўскім яслях-садзе (2 групы) і па адной – столінскім яслях-садзе № 1, № 3, рэчыцкім яслях-садзе № 2.

– Якасць дашкольнай адукацыі з’яўляецца асновай для развіцця  агульнай сярэдняй адукацыі, але штогод памяншаецца кантынгент вучняў. Давайце спынімся на характарыстыцы адукацыйнага працэсу.

– У верасні 2015 года ў 45 установах агульнай сярэдняй адукацыі было адкрыта 720 класаў для 11169 чалавек, з іх прыйшлі ў першы клас 1148 навучэнцаў, скамплектаваны  74 групы падоўжанага дня для 1665 школьнікаў. У гэтым годзе, на жаль, назіраецца змяншэнне кантынгенту навучэнцаў як у агульнай колькасці (10996 вучняў), так і сярод першакласнікаў (999).

З мэтай павышэння якасці ведаў, развіцця інтэлектуальных здольнасцяў арганізуюцца факультатыўныя заняткі, якія наведвалі 12066 вучняў. Карыстаюцца попытам у старшакласнікаў міжшкольныя факультатывы, якія працуюць на базе 7 устаноў адукацыі раёна. У сярэдняй школе № 2 г. Століна функцыянуюць класы прававой накіраванасці. Асаблівасцю арганізацыі адукацыйнага працэсу ў мінулым годзе стала ўвядзенне профільнага навучання на 3 ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Створана рэгіянальная мадэль профільнага навучання, якая ўключала ў сябе вывучэнне ў 18 установах адукацыі на павышаным узроўні 8 вучэбных прадметаў, якая будзе паступова пашырацца.

Што тычыцца  забеспячэння якасці адукацыі, на 1,4 працэнта павялічылася колькасць навучэнцаў, якія скончылі навучальны год на дастатковым узроўні, на 0,2 працэнта зменшылася колькасць навучэнцаў высокага ўзроўню, на 0,3 працэнта – сярэдняга, на 0,6 – нізкага. На 6-10 балаў скончылі навучальны год 56 працэнтаўвучняў. У параўнанні з мінулым годам знізілася колькасць навучэнцаў, якія  пакінуты на паўторны год навучання, з 7 да 3, няма навучэнцаў, якія атрымалі заданне на лета.

Пра эфектыўнасць рэалізацыі адукацыйных праграм сведчаць вынікі здачы выпускных экзаменаў.

На 3,3 працэнта павялічылася колькасць навучэнцаў 9 класа, якія атрымалі на выпускных экзаменах адзнакі высокага і дастатковага ўзроўню, і склала 53,2  працэнта. Сярэдні бал пасведчання застаўся на ўзроўні мінулага года — 7,0, вырасла колькасць навучэнцаў, якія маюць сярэдні бал пасведчання больш за 6 — 71,5 працэнта (у мінулым годзе 69,8 працэнта). Сярод выпускнікоў 11 класа вынікі знізіліся: на высокім і дастатковым узроўні здалі выпускныя экзамены 56,1 працэнта (60,2 працэнта ў мінулым годзе). Сярэдні бал атэстата выпускнікоў раёна таксама  знізіўся на 0,2 працэнта і склаў 7,4.

Станоўчая дынаміка назіраецца ва ўзнагароджанні залатым медалём, якую атрымалі 53 чалавекі (у мінулым – 41 залаты і 4 сярэбраныя), атрыманні пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай 53 (у мінулым – 42). У бягучым навучальным годзе арыенцірам у працы педагагічных калектываў устаноў адукацыі павінны стаць больш якасныя вынікі адукацыйнай дзейнасці, павышэнне эфектыўнасці і якасці правядзення вучэбных заняткаў, забеспячэнне больш шырокага ўключэння вучняў у дыстанцыйныя конкурсы і інтэрнэт-алімпіяды.

У заключэнне дазвольце павіншаваць усіх педагагічных работнікаў і ветэранаў працы з прафесійным святам і падзякаваць за плён, творчасць і нястомнасць  вядзення няспыннага адукацыйнага працэсу ў вялікай сям’і прафесіяналаў.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота Аляксандра  НІКІФАРЭНКІ

Разам зробім нашых дзяцей шчаслівымі: 4 комментария

  • 03.10.2016 в 7:50 дп
    Permalink

    было областное мероприятие и многие

    просили чтобы праздник был на местах

  • 01.10.2016 в 8:46 пп
    Permalink

    Разрешите Вам не поверить. «По просьбам трудящихся» весьма слабая отмазка и уже давно не вызывает доверия.

  • 01.10.2016 в 1:59 пп
    Permalink

    Решение не проводить районное торжественное ко дню учителя приняли сами учителя. Сказали, что хотят сами каждый в своей школе вместе с коллективом.

  • 30.09.2016 в 8:55 пп
    Permalink

    насколько я знаю в этом году район не удосужился поздравить учителей с их праздником. это просто какой то позор (с)

    И чего тогда стоят слова после таких поступков?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *