Важкі дажыначны сноп

УБОРКАТой ураджай, што ў засеку! Пра гэта справядліва могуць цяпер гаварыць хлебаробы КСУП “Прыгарынскі-2012”, якія першымі ў раёне справіліся з уборкай збажыны на ўсёй пасяўной плошчы.

Зжата апошняя палоска пшаніцы, і на полі за вёскай Туры прайшло віншаванне герояў жніва з працоўнай перамогай.

Камбайнераў і вадзіцеляў павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Мікалаевіч Мароз і дырэктар КСУП “Прыгарынскі-2012” Віталій Іванавіч Яхнавец.

З канцэртнай праграмай перад героямі жніва выступілі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” і самадзейныя артысты Харомскага сельскага дома культуры.

Фота  Фёдара  ШУМКО

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *