Час збірае камяні

камні
Калі ўжо звярнулі ў бок Хіноўска, стала зразумела, куды вядзе гэтая дарога. Ногі не ідуць, але ісці мусіш. Здаецца, гэта страшны сон, які абавязкова скончыцца. І ён скончыцца. Назаўсёды… 

камні 2

Так маглі думаць тысячы яўрэяў, якія пешшу ішлі па дарозе смерці. Чаму? За што? Нямыя пытанні ляцелі ў нябёсы, але адказу не было. Адчуванне чалавечай роспачы і жаху, здаецца, і зараз лунаюць над урочышчам Хіноўск – месцам, дзе спаткалі сваю смерць жыхары Давыд-Гарадка яўрэйскай нацыянальнасці ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Нават праз 75 гадоў тут становіцца неяк не па сабе, кружыцца галава і падкошваюцца ногі. Страшна ўявіць, што людзі самі капалі сабе магілу і чакалі смерці…трагічны шлях прайшліі пешшу, як і іх продкі 75 гадоў таму...
Сёння тыя жудасныя падзеі больш падобныя на сцэнарый для фільма жахаў, але, на жаль, гэта праўда. Таму праз столькі гадоў дарогу смерці прайшлі нашчадкі бязвінна загінуўшых яўрэяў Давыд-Гарадка, якія спецыяльна прыехалі з Ізраіля і Амерыкі, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў.

вечная памяць загінуўшым ад рук бязвінна забітых46 чалавек прыехалі спачатку ў Пінск, адкуль рушылі ў Столінскі раён. У Давыд-Гарадку яны па спецыяльных картах высвятлялі, дзе жылі іх родныя. Спыніліся каля будынка гарадской бібліятэкі, якая размяшчаецца яшчэ ў яўрэйскім будынку.

камні сімвалізуюць вечную памяцьУ 2005 годзе на ім была ўстаноўлена памятная дошка, на якой на трох мовах напісана “У памяць аб яўрэях абшчыны, трагічна забітых у 1941-1942 гадах. Няхай благаславенна будзе памяць аб іх”.

свечкі

А прыехалі яны ў жніўні нездарма. 10 жніўня 1941 года адбыўся першы масавы рас- стрэл яўрэяў. Немцы вельмі баяліся паўстання, бо ведалі, што ў Давыд-Гарадку жыве вялікая яўрэйская абшчына: перад вайной яна складала трэцюю частку насельніцтва. У той дзень каля сённяшняга будынка гарадской паліклінікі салдаты СС сабралі каля трох тысяч мужчын яўрэйскай нацыянальнасці старэйшых за 15 гадоў і павялі на хутар Хіноўск. Спачатку было абвешчана, што яны збіраюцца для ўдзелу ў вайне, але гэта
была хлусня. Ім было наканавана загінуць.

людзі

кіраўнік Зів Бегун і МІкалай Паўлавіч Бразоўскі каля будынка былой аптэкі, якую трымала яўрэйская сям'яРодныя забітых былі выгнаны з Давыд-Гарадка, іх маёмасць разграблена. Многія пайшлі да родных у Столін, хоць і гэта не выратавала ад смерці – іх апошнім прытулкам стала брацкая магіла ў Стасіна пад Манькавічамі.

Тых, хто застаўся ў жывых пасля “акцый” (так немцы называлі масавыя расстрэлы), у пачатку 1942 года сагналі ў створанае гета, якое знаходзілася на правым беразе ракі Сежка і строга ахоўвалася камендантамі і паліцаямі. Там проста ў нечалавечых умовах жылі больш за 1200 яўрэяў горада і суседніх вёсак: Альшан, Сямігосціч.

Гэтыя людзі страцілі ўсё, але ў іх яшчэ было самае галоўнае – жыццё. У сэрцах яшчэ тлела надзея, што гэты жах абавязкова скончыцца. Толькі надзеі аказаліся дарэмнымі. У верасні 1942 года жанчын, дзяцей, старых фашысты зноў павялі па дарозе смерці на Хіноўск…

Адразу пасля вайны надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй былі выяўлены чатыры ямы з чалавечымі астанкамі. У 1986 годзе на месцы масавага расстрэлу быў устаноўлены абеліск, які нагадваў аб злачынствах фашыстаў.

Родныя забітых яўрэяў, якія яшчэ перад вайной паспелі пакінуць Давыд-Гарадок, дзесяцігоддзямі ашчадна аберагалі памяць.

время збірае камніНамаганнямі яўрэйскай абшчыны Ізраіля ў 2010 годзе ў Хіноўску быў устаноўлены мемарыял памяці ахвяр генацыду яўрэяў па праек- це архітэктара Л. Левіна. У будучыні плануецца ўстанавіць паказальнік на дарозе, які будзе сведчыць аб трагічным месцы за некалькі кіламетраў ад горада. Кожныя тры гады нашчадкі прыязджаюць сюды, каб памаліцца за душы памерлых. Адбылася паніхіда і на гэты раз. Ушанаваць памяць яўрэяў Давыд-Гарадка прыехалі іх родныя за тысячы кіламетраў. Кранаюць сэрца слёзы. Па яўрэйскай традыцыі на магілу клалі камяні, што сімвалізуе вечную памяць. Памяць, якая заўжды будзе жыць у сэрцы.
Ганна Мельнік
Фота аўтара і Аляксандра Нікіфарэнкі

Добавить комментарий