Дошку гонару: СВК “Фядорскі”

bg_f6db66-890x395_c

Па рашэнні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” на 28 ліпеня 2016 года заносяцца:

 СВК “Фядорскі” (старшыня Дзямко Рыгор Аляксеевіч, галоўны аграном Каральчук Іван Раманавіч), дзе ўбрана 31,9 працэнта збожжавых і зернебабовых культур, пры ўраджайнасці 50,2 цэнтнера намалочана 4175 тон збожжа.

Камбайнеры

Ліпскі Міхаіл Іванавіч і Бандарчук Мікалай Паўлавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на камбайне “АКРАС-530” убралі 194 гектары збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 834 тоны збожжа;

Гром Іван Васільевіч і Андрайчук Васіль Іосіфавіч з ААТ “Новая Прыпяць”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 150 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 678 тон збожжа;

Дворак Сяргей Андрэевіч і Макарушка Дзмітрый Аляксандравіч з СВК “Фядорскі”, якія на камбайне “Мега-350” убралі 111,5 гектара збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 601,8 тоны збожжа;

Харавец Валерый Юр’евіч і Калавур Мікалай Анатольевіч з КУВП “Манькавічы”, якія на камбайне КЗС-10 убралі 139 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 597 тон збожжа;

Пацукевіч Міхаіл Мікалаевіч і Шуркала Анатоль Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, якія на камбайне “Джон-Дзір 96401” убралі 118,6 гектара збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 594,1 тоны збожжа;

Пракапчук Дзмітрый Мітрафанавіч і Германовіч Аляксандр Алегавіч з КСУП “Беражное”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 187 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 567 тон збожжа.

 

Вадзіцелі

Макарушка Дзмітрый Аляксандравіч з СВК “Фядорскі”, які на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 835,6 тоны збожжа;

Альгамец Сцяпан Васільевіч з ААТ “Новая Прыпяць”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 779 тон збожжа;

Колб Лявонцій Іванавіч з КСУП “Рухчанскі”, які на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 565,2 тоны збожжа;

Белавус Фёдар Аляксандравіч з КУВП “Манькавічы”, які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 527 тон збожжа.

 

Аператары на сушцы, дапрацоўцы

Лузько Рыгор Рыгоравіч з СВК “Фядорскі”, які на КЗСВ-40 перапрацаваў 1845,9 тоны збожжа;

Наздрын-Платніцкі Уладзімір Уладзіміравіч з КУВП “Манькавічы”, які на ЗСК-30 перапрацаваў 1531 тону збожжа;

Агіевіч Яўген Уладзіміравіч і Лазіцкі Сяргей Мікалаевіч з КСУП “Рухчанскі”, якія на ЗСК-30 перапрацавалі 1462 тоны збожжа.

 

Маладыя камбайнеры

Будзюкоў Яўген Аляксандравіч і Харавец Віталій Юр’евіч з КУВП “Манькавічы”, якія на камбайне КЗС-10 убралі 165 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 716 тон збожжа;

Рашэцкі Аляксандр Мікалаевіч і Кужко Аляксандр Аляксандравіч з КСУП “Рухчанскі”, якія на камбайне “Бізон-110” убралі 127 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 440 тон збожжа;

Калеснік Васіль Мікалаевіч і Галавач Сяргей Міхайлавіч з КСУП “Рухчанскі”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 82 гектары збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 324 тоны збожжа.

 

Маладыя вадзіцелі

Яхнавец Генадзь Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 959 тон збожжа;

Макіявец Павел Пятровіч з СВК “Фядорскі”, які на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 726,9 тоны збожжа;

Бабчанік Аляксандр Мікалаевіч з КСУП “Прыпяць-2009”, які на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 419,4 тоны збожжа;

Колб Мікалай Лявонцьевіч з КСУП “Рухчанскі”, які на аўтамабілі ГАЗ перавёз 377,4 тоны збожжа.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *