3 ліпеня – дзень незалежнасці Республікі беларусь: Беларусам ёсць чым ганарыцца

1Дзень Незалежнасці — па-сапраўднаму галоўнае свята ў нашай краіне. Яно сімвалізуе сілу народа, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны абараняў сваю зямлю ад ворага, а цяпер – у мірны час – працуе на яе развіццё.

Дарэчы, сёлета мы адзначаем своеасаблівы юбілей знакавага дня. Менавіта ў 1996 годзе — два дзесяцігоддзі таму — у ходзе рэспубліканскага рэферэндуму было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці ў дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня.

Пра развіццё Столінскага рэгіёна – у інтэрв’ю са старшынёю райвыканкама Рыгорам Васільевічам Пратасавіцкім.

– Рыгор Васільевіч, 2016 год – пачатак новай пяцігодкі. З якімі  вынікі папярэдняга этапу развіцця нашага раёна мы падышлі да гэтай вяхі?

– Можна сказаць, што мінулая пяцігодка ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця ў цэлым была для Століншчыны паспяховай. Так, экспарт паслуг вырас больш чым у шэсць разоў, экспарт тавараў — у два разы, на 20 працэнтаў забяспечаны прырост прадукцыі сельскай гаспадаркі, на 30 — рознічнага тавараабароту. Актыўна вялося будаўніцтва жылля, аб’ектаў вытворчага прызначэння, малочнатаварных фермаў, рабілася добраўпарадкаванне вуліц, водазабеспячэнне і газіфікацыя населеных пунктаў.

У прамысловасці захаваліся прадпрыемствы, не было скарачэння рабочых месцаў. Праведзена значная работа па мадэрнізацыі. Адкрыты 158 гандлёвых аб’ектаў, уведзены ў эксплуатацыю чатыры магазіны пад брэндам «Родны кут» і магазін «Санта» ў Століне.

Станоўчая дынаміка адзначаецца і ў развіцці аграпрамысловага комплексу: пабудаваны новыя фермы, пашыраны пасяўныя плошчы, развіваецца мясная і малочная галіны. Дзякуючы развіццю фермерскіх гаспадарак добра наладжана вытворчасць агародніны і садова-ягадных культур.

Стабільнай застаецца сітуацыя на рынку занятасці. Станоўчыя змены і ў сацыяльнай сферы. За пяцігодку рэарганізаваны і адкрыты восем устаноў адукацыі, два дамы сямейнага тыпу, два фізкультурна-спартыўныя комплексы. Значна змяніўся стан аб’ектаў аховы здароўя. Сёння ўсе адпаведныя ўстановы маюць сучаснае абсталяванне і тэхніку. Зроблены рамонт у 23 аб’ектах культурнай галіны. У райцэнтры адкрыта выставачная зала.

І гэта толькі найбольш значныя дасягненні, якімі мы можам ганарыцца.

– Рыгор Васільевіч, усяго тыдзень таму адбылася значная падзея рэспубліканскага маштабу  — Пяты Усебеларускі народны сход. Былі вызначаны прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця краіны. Вы таксама былі дэлегатам сходу. Падзяліцеся сваімі меркаваннямі наконт ажыццяўлення пастаўленых задач у Столінскім раёне.

– Самая галоўная мэта, і гэта ішло рэфрэнам у час усяго сходу, стварэнне спрыяльных умоў для жыцця людзей. А адсюль і ўсе складнікі. У першую чаргу гэта, зразумела, развіццё эканомікі. На любым прадпрыемстве, на любой вытворчасці ў цэнтры ўвагі – чалавек. Работнік павінен мець матывацыю, зацікаўленасць у тым, што калі зроблена больш прадукцыі і лепшай якасці, то адпавеным будзе і заробак. Як вынік – добры матэрыяльны і маральны клімат у маленькай асабістай дзяржаве — сям’і.

Калі гаварыць непасрэдна пра эканамічныя паказчыкі, то гэта павелічэнне экспарту. Напрыклад, той жа філіял «Савушкін прадукт» — адзін са звенняў у вялікім ланцужку вытворчасці малака не толькі для патрэб краіны, але і для паставак далёка за яе межы.

За чатыры месяцы гэтага года экспарт тавараў па прадпрыемствах раёна склаў 274,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2015 года.

Або па паказчыку экспарту  паслуг   у  праецыраванні на Століншчыну можна гаварыць пра дастаўку тых жа гуркоў у Расію нашым транспартам. Тэмп росту гэтага паказчыку – 108,8 працэнта.

Адзін са складнікаў –  прыцягненне замежных інвестыцый. З гэтай мэтай  вялікія сродкі ўкладзены ў мадэрнізацыю такіх прадпрыемстваў, як Столінскі і Давыд-Гарадоцкі хлебазаводы, дзе цяпер ёсць сучасная лінія па выпуску вафляў і соладу адпаведна. Адной з лепшых вытворчасцяў па еўрапейскіх мерках можна лічыць пабудаваны новы цэх па вырабе субстратаў на торфапрадпрыемстве «Глінка». Новыя вытворчая лінія і кацельня на Гарынскім агракамбінаце далі магчымасць для зніжэння сабекошту вырабляемай прадукцыі. Камбінат будаўнічых матэрыялаў таксама мадэрнізаваў свае цэхі і ідзе далей да адкрыцця сумеснай вытворчасці з замежнымі вытворцамі.

Нельга не сказаць пра сельскую гаспадарку. За пяць гадоў пабудаваны чатыры новыя малочнатаварныя фермы і два памяшканні для гадоўлі і адкорму буйной рагатай жывёлы, на 24 фермах зроблена рэканструкцыя. Абноўлены машынна-трактарны парк і іншае.

Вялікімі крокамі ў сваім развіцці ідуць фермерскія гаспадаркі раёна. Штогод яны нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці, робяць рэканструкцыі будынкаў, заключаюць дагаворы на вырошчванне агародніны з сельгаспрадпрыемствамі, ствараюць новыя працоўныя месцы. Напрыклад, фермерская гаспадарка «Вопыт» да працы на зямлі дадала і новую малочнатаварную ферму.

Не стаіць на месцы і дзейнасць прыватных прадпрымальнікаў. Сёлета ўжо адкрыты дзесяць новых прадпрыемстваў у малым бізнесе і створаны 108 працоўных месцаў. У якасці прыкладу можна прывесці  такіх  прадпрымальнікаў,   як  Неўдах, Цвірко, Мацюх, Міхлюк.

І ячшэ адзін важны складальнік паспяховага развіцця і краіны, і нашай малой Радзімы — усебаковае раскрыццё маладзёжнага патэнцыялу. У нас выдатная моладзь    і  яна  апраўдае  ўсе  нашы спадзяванні. Мы ганарымся пакаленнем эпохі незалежнасці, якое смела канкурыруе на навуковых і творчых конкурсах, выступае на спартыўных спаборніцтвах.

У нас ёсць свае брэнды, нам ёсць чым ганарыцца і што паказаць свету.

– Вялікі дзякуй за гутарку.

Алена  КЛІМУШКА

3 ліпеня – дзень незалежнасці Республікі беларусь: Беларусам ёсць чым ганарыцца: 1 комментарий

  • 04.07.2016 в 11:24 дп
    Permalink

    А где эта процветающая страна, о которой рассказывает председатель райисполкома? Где эта стабильная ситуация на рынке занятости? Современное медоборудование? Возможно, у него в бумагах действительно все здорово. Но люди живут реальной жизнью, а она, к сожалению, далека от того, о чем вы здесь пишете и говорите

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *