Пра кармы, як пра хлеб: З першага ўкосу

 

8b3b03f51308eb24eec86542ba7757cbТравы першага ўкосу на 2 чэрвеня 2016 года ў гаспадарках раёна скошаны на 10428 гектарах, што складае 71,9 працэнта да плана.

Надвор’е спрыяла нарыхтоўваць у гэтыя дні не толькі сянаж, а і сена. Яго ў гаспадарках раёна ёсць ужо 542 тоны. Найбольш такога корму ў КУВП “Манькавічы – 85 тон, ААТ “Кароцічы — 68 тон, КСУП “Беражное” – 70 тон.

Нарыхтавана 63318 тон сенажу, што складае 35,4 працэнта да плана. Больш за 60 працэнтаў запланаванай колькасці сенажу маюць у ААТ “Кароцічы”.

Сенажу ў рулонах нарыхтавана 548 тон. Па-сур’ёзнаму да гэтай прагрэсіўнай тэхналогіі ставяца ў КСУП “Відзіборскі” і СВК “Фядорскі”, дзе маюць адпаведна 182 і 161 тону загорнутага ў плёнку і сцюкаванага сенажу.

З траў закладзена 4680 тон сіласу. Пераважная частка яго – ў КУВП “Манькавічы”.

Усяго па раёне нарыхтавана 18917 тон кармавых адзінак, што складае 12,8 працэнта да плана. У разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы па раёне нарыхтавана па 3,38 цэнтнера кармавых адзінак. У ААТ “Кароцічы” нарыхтавалі на адну ўмоўную галаву жывёлы па 5,72 цэнтнеры кармавых адзінак, у КСУП “Відзіборскі” – па 508 цэнтнера, у КСУП “Прыпяць-2009” – па 4,72 цэнтнера.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *