ІДУЦЬ ЛЕТНІЯ КАНІКУЛЫ: З экскурсіяй у РАНС

 

DSCN1278З надыходам летніх канікулаў і пачаткам рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» дзецi, што знаходзяцца на адпачынку ў аздараўленчых прышкольных лагерах,  разам з настаўнікамі ці выхавальнікамі ледзь ці не штодня наведваюць  Столінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Восьмага чэрвеня з выхаванцамі аздараўленчага лагера  Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці і педагогамі Ірынай Васільеўнай Дабрыянец і Кацярынай Пятроўнай Харашун на экскурсію ў РАНС накіраваўся і карэспандэнт «НП».

Старшы інспектар групы   прапаганды   і  ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алег Ананьевіч Валадкевіч нагадаў дзецям  правілы бяспекі, якіх абавязкова неабходна прытрымлівацца падчас летніх канікулаў, каб папярэдзіць узнікненне няшчасных выпадкаў, а першы намеснік начальніка Столінскага РАНС Аляксандр Дульскі  абмеркаваў яшчэ з імі  і правілы паводзін на вадзе.

Аляксандр Дульскі правёў рабят у цэнтр аператыўнага кіравання і расказаў пра работу, якая тут вядзецца. Дзеці мелі магчымасць патэлефанаваць у службу выратавання і даведацца, што канкрэтна трэба гаварыць і якія меры прымаць далей у экстраннай сітуацыі.

Камандзір аддзялення Аляксандр Жакун пазнаёміў рабят з аварыйна-выратавальнай тэхнікай і пажарна-тэхнічным абсталяваннем выратавальнікаў, з умовамі іх  працы і быту, наведаўшы не толькі гаражы ды дыспетчарскі пункт часці, а яшчэ і актавую залу, памяшканне для заняткаў. Найбольшую ўвагу прыцягнулі пажарныя аўтамабілі.  Усім хлопчыкам і дзяўчынкам выпала магчымасць пасядзець у кабіне   аўтамабіля, прымераць каску, боты, форму сапраўднага выратавальніка. Некаторыя нават паспрабавалі апрабаваць балон з кіслародам. Звярнуліся таксама да характарыстыкі ўкамплектаванасці  пажарнай машыны, тым болей, калі ў дабавак выпадае патрымаць у руках пажарны ствол, дакрануцца да пажарных рукавоў і паспрабаваць на справе іншыя прылады, якімі карыстаюцца выратавальнікі.

Яшчэ дзеці паглядзелі выстаўку работ вучняў раёна супрацьпажарнай тэматыкі «Выратавальнікі вачыма дзяцей», а на памяць пра сустрэчу атрымалі тэматычныя памяткі-буклеты.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *