Узнагарода Саўміна– «Выцінанцы»

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне Столінскага раённага выканаўчага камітэта. Удзел у ім прымаў і намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Русы.
На парадак дня былі вынесены такія пытанні, як вынікі работы народнай гаспадаркі Столінскага раёна і выкананне бюджэту ў першым квартале гэтага года; ход выканання мерапрыемстваў Комплексу захадаў па ўдасканаленні работ па навя-дзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна; работа па выкананні заканадаўства аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Міхаіл Іванавіч выказаў свае думкі пры абмеркаванні ўсіх агучаных пытанняў. У прыватнасці, гаворачы пра работу прамысловых прадпрыемстваў раёна, віцэ-прэм’ер адзначыў, што людзі павінны мець працоўныя месцы і атрымліваць зарплату. Для гэтага трэба ісці ў нагу з часам і выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, тую, што будзе запатрабавана ў спажыўцоў. А таксама няўхільна выконваць патрабаванні тэхналогіі вытворчасці, напрыклад, таго ж малака.
Па завяршэнні пасяджэння Міхаіл Іванавіч выканаў ганаровую місію – уручыў Грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю народнай музыкі “Выцінанка”. Як заўважыў Міхаіл Русы, ім першымі давялося адкрываць выстаўку Рэспублікі Беларусь у Мілане. Менавіта дзякуючы высокапрафесійнаму майстэрству нашых музыкаў многія даведаліся пра нашу краіну як пра краіну цудоўных людзей – добрых, спагадлівых, гасцінных.
Тэкст і фота  Алены  КЛІМУШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *



  • b-beton.ru
  • Служба доставки цветов. Интернет-служба доставки цветов
  • b-beton.ru