У СВК “Фядорскі” аднымі з першых пачалі нарыхтоўку зялёных кармоў для буйной рагатай жывёлы

1_agrКаб нарыхтаваць патрэбную для жывёлы колькасць кармоў, мала мець дастатковую для гэтага плошчу ўгоддзяў. Вельмі важна не прамарудзіць з адказнай работай, убраць травы ў лепшыя аптымальныя тэрміны. І тут, як кажуць, працэс корманарыхтоўкі ў раёне пайшоў!
Нарыхтоўку сенажу з зялёнай масы азімага жыта пачалі ў СВК “Фядорскі”, а на сілас закладваюць у траншэі азімыя ў КУВП “Манькавічы”. Намаганнямі гэтых гаспадарак нарыхтаваны першыя 456 тон сенажу і 324 тоны сіласу.
Касьбу траў першага ўкосу на ўчарашні дзень вялі ў чатырох сельгасарганізацыях. Найбольш скасілі ў ААТ “Лядзецкі” – 49 гектараў.
Значная частка азімага жыта ў гаспадарках выкарыстоўваецца на зялёны корм. Жытнёвае поле на кармавыя мэты складае ўжо 831 гектар. На гэтыя ж мэты ідуць і травы, якія ўбраны на 77 гектарах.
Усяго травы першага ўкосу ў гаспадарках раёна трэба зняць на 14500 гектарах. Плануецца нарыхтаваць не менш за 18200 тон сена, 179100 тон сенажу, 353500 тон сіласу.
Фёдар ШУМКО

У СВК “Фядорскі” аднымі з першых пачалі нарыхтоўку зялёных кармоў для буйной рагатай жывёлы. Гэта і зразумела – у гаспадарцы налічваецца 18 тысяч галоў гэтай жывёлы. Толькі ў дойным статку 2500 кароў. Вялікая колькасць жывёлін патрабуе шмат якасных кармоў.
– Мы шмат пасеялі аднагадовых траў і азімых, — расказвае спецыяліст па кормавытворчасці СВК “Фядорскі” Мікалай Паўлавіч ЯСНЮК. – Прыйшоў час убіраць усё, каб потым паспець пасеяць кукурузу. Усяго нашай гаспадарцы, каб задаволіць усе патрэбы жывёлы па корме, трэба больш за 150 тысяч тон. Таму мы штодня задзейнічаны ў полі. Каб назапасіць столькі кармоў, трэба “закрыць” каля 6 тысяч гектараў з наяўных 10 тысяч. Плошчы вялікія, ураджай таксама чакаем добры, таму не марудзім з уборкай.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Добавить комментарий