У Століне 6-гадовага хлопчыка ток працяў у электрападстанцыі

 

ec7e5ad7c4cb9d84938e6d5262a0b2ff20 мая 2016 года ў 21 гадзіну 14 мінут на пульт дыспетчара Столінскага раёна электрасетак паступілі сігналы “Зямля ў сетцы 10 кВ” і  адключэнне кабельнай лініі 10 кВ № 518. Для высвятлення прычын адключэння быў накіраваны персанал аператыўна-выязной брыгады.

У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што ў трансфарматарную падстанцыю № 518 пры гульні з таварышамі пранік школьнік Б., 2009 года нараджэння, адчыніў дзверцы ячэйкі кабельнай лініі 10 кВ і наблізіўся на недапушчальную адлегласць да токавядучых частак. З папярэднім дыягназам апёкі 1-3 ступені галавы, пляча і кісцяў абедзвюх рук хлопчык дастаўлены ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу.

Акалічнасці і прычыны няшчаснага выпадку расследуюцца органамі Следчага камітэта Столінскага раёна.

Энергаінспекцыя Столінскага раёна пастаянна напамінае: нельга блізка падыходзіць да трансфарматарных падстанцый і, тым больш, пранікаць у іх, нават калі яны не зачынены на замок. Небяспечна дакранацца да правіслых ці абарваных правадоў і набліжацца да іх бліжэй за 8-10 метраў, адчыняць лесвічныя электрашчыты і ўвогуле трэба  ўважліва і адказна ставіцца да папераджальных плакатаў: “Асцярожна! Электрычнае напружанне”.

Аліна ВЕРАС

Добавить комментарий