Свята тых, хто звязаны з мяжой

128 мая  ў актавай зале сярэдняй школы № 3 р. п. Рэчыца сабраліся вучні, педагогі, бацькі і творчыя калектывы, каб павіншаваць з Днём пагранічніка ўсіх тых, хто цэніць мір і ведае сапраўдны кошт такім паняццям,  як доўг, гонар і Радзіма.

Прадстаўнікам пагранічнай заставы “Рэчыца” прагучалі словы падзякі за тое, што яны свята выконваюць свае абавязкі: перапыняюць разведвальную дзейнасць замежных спецслужб, абараняюць нашу зямлю ад няпрошаных гасцей, ад тайнага ўвозу і вывазу забароненых тавараў, несанкцыянаванага браканьерства ў водных прасторах і г. д.

2Свае музычныя падарункі пагранічнікам адрасавалі вучні ўстановы адукацыі, удзельнікі вакальнага ансамбля “Дамісолькі”,  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлана Лукашаўна Бардзюк і кіраўнік вакальнага ансамбля “Дамісолькі” Наталля Рыгораўна Андрыкевіч. Удзельнікі студыі танца “Be Flex” пад кіраўніцтвам  Алены Валяр’янаўны Казеня віноўнікам сустрэчы і гледачам паказалі танцавальныя нумары “Чардаш”, “Хорошие девчата”, “На балу”, “Крыжачок” і інш.

Дзейнасці тых, хто звязаны з дзяржаўнай мяжой, прысвяцілі мультымедыйную прэзентацыю пра моц і сілу пагранічных войскаў у Беларусі.

Да канцэртнай праграмы далучыліся і пагранічнікі. У іх выкананні прагучалі песні “Апошняя салдацкая вясна”, “У салдата выхадны”, “Я еду на родны вакзал” і інш.

Людміла

КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

 

Добавить комментарий