Самае каштоўнае – нашы дзеці

На мінулым тыдні з візітам на Століншчыне пабывалі члены савета арганізацыі “Бланкенбург дапамагае Чарнобылю” з Германіі. На працягу больш як дваццаці гадоў яны вязуць да сябе на аздараўленне дзетак з нашага раёна.
Падчас знаходжання госці з Германіі пабывалі ў Стружскай школе, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. А потым сустрэліся са старшынёю Столінскага райвыканкама Рыгорам Васільевічам Пратасавіцкім.
У ходзе гутаркі прадстаўнікі нямецкай арганізацыі адзначылі, што спецыяльна прыехалі менавіта напярэдадні жалобнай даты, каб падтрымаць тых, хто пацярпеў ад гэтай катастрофы і жыве на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі.
Рыгор Васільевіч падзякаваў гасцям за дапамогу ў аздараўленні дзяцей і ўручыў намесніку старшыні арганізацыі Рэне Фолцісу Падзячны ліст Столінскага райвыканкама.
У сваю чаргу прадстаўнікі арганізацыі выказалі словы ўдзячнасці за цёплы прыём і адзначылі, што з першага чэрвеня трыццаць дзетак з Рэчыцы і Стругі прыедуць на адпачынак у Германію.
Тэкст і фота
Алены  КЛІМУШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *