На фестывалі «Непратаптаны шлях»

IMG_7304

Удзельнікі тэатра «Свежы вецер»

З 12 па 15 мая ў горадзе Брэсце прайшоў XII Міжнародны фестываль асобых тэатраў «Непратаптаны шлях». У гэтым годзе была заяўлена тэма «Афрыка», таму ўсе дзействы, якія праходзілі на сцэне, адпавядалі дадзенай тэматыцы. Усяго на фестывалі былі прадстаўлены работы 11 тэатраў. На мерапрыемстве прысутнічалі госці з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны і Беларусі.

Тэатр  «Калейдаскоп»

IMG_9378

Удзельнікі тэатра «Калейдаскоп»

Як расказала карэспандэнту «НП» спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для  маладых інвалідаў Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей — ТЦСАН) Ала Ула-дзіміраўна Васечка,  рабяты, якія наведваюць аддзяленне і займаюцца ў тэатры «Калейдаскоп», падрыхтавалі для ўдзелу ў фестывалі пастаноўку «Ахвяра кахання ў імя жыцця», аўтарам і рэжысёрам якой стала Ала Васечка. Артысты паспрабавалі адлюстраваць жыццё, культуру і каханне афрыканскага племя «балізм». У маладых артыстаў усё атрымалася на выдатна. Пастаноўка захапіла гледачоў. Намінацыя за лепшую ролю — ролю ўрача ў спектаклі — была прысуджана Цупе Дзянісу (Мішэль), які быў узнагароджаны дыпломам і памятным падарункам.

Усе рабяты атрымалі зарад станоўчых эмоцый і новыя  ўражанні ад паездкі. Да іх увагі быў прадстаўлены вулічны тэатр, дзе школьнікі прадэманстравалі сваё акцёрскае майстэрства ў пастаноўцы «Вулічны ліхтар». Таксама для ўдзельнікаў фестывалю была арганізавана экскурсія ў Брэсцкую крэпасць, а для рэжысёраў і кіраўнікоў — праведзены майстар-класы.

Усе ўдзельнікі фестывалю наведалі прэзентацыю праграмы «Погляд». Міжнародны фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд» праводзіцца ў Брэсце ўжо пяты раз. Місія кінафестывалю — папулярызацыя аматарскіх відэа-фільмаў, знятых людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, і фільмаў, знятых аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі, прыцягненне ўвагі грамадства да праблем інваліднасці, рэабілітацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі сродкамі медыямастацтва.

Аддзяленне дзённага знахо-джання для інвалідаў Столінскага ТЦСАНа выказвае падзяку кіраўнікам фермерскіх гаспадарак і індывідуальным прадпрымальнікам Грыбу Міхаілу Васільевічу, Грыбу Івану Міхайлавічу, Грыбу Васілю Міхайлавічу, Гушчы Уладзіміру Рыгоравічу, Міхлюку Аляксею Пятровічу і Сула Валянціне Васільеўне за аказаную спонсарскую дапамогу.

Тэатр  «Свежы вецер»

Як расказала карэспандэнту «НП» дырэктар Столінскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Іна Аляксееўна Шаламіцкая,  яны з 2008 года  з’яўляюцца пастаяннымі  ўдзельнікамі міжнароднага фестывалю. На гэты раз менавіта тэатр «Свежы вецер», у склад якога ўвайшлі вучні цэнтра і валанцёры Столінскай дзяржаўнай гімназіі і сярэдняй школы № 2 г. Століна, адкрываў фестываль.

Да ўвагі гледачоў была падрыхтавана пастаноўка «African story», якая адлюстравала стварэнне Афрыкі, быт і паўсядзённае жыццё насельніцтва Афрыкі. Рэжысёрам пастаноўкі з’яўляецца педагог цэнтра Юлія Уладзіміраўна Бабіч.

У рамках фестывалю была арганізавана выстаўка работ вучняў з абмежаванымі магчымасцямі  Столінскага раёна «Велікодны свет». Першае месца заняла інтэграваная група рэчыцкага ясляў-сада № 4, другое — вучаніца Фядорскай сярэдняй школы Пацукевіч Яна, трэцяе — вучань цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Рункевіч Мікалай.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія ў Брэсцкую крэпасць-герой і пра-гляд пастановак вулічнага тэатра. Акрамя гэтага прайшоў фотаконкурс і была арганізавана фотавыстаўка «Тэатр у аб’ектыве».

Тэатр «Свежы вецер» атрымаў дыплом удзельніка XII Міжнароднага фестывалю асобых тэатраў «Непратаптаны шлях» і дыплом за ўвасабленне ідэі «Сэрца Афрыкі», а яго рэжысёр — Юлія Бабіч — за арыгінальную ідэю  і змястоўнасць пастаноўкі. Усе рабяты атрымалі памятныя падарункі – афрыканскі барабан.

Столінскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі выказвае па-дзяку аддзелу адукацыі, спорту і турызму за аказаную дапамогу.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота Алы ВАСЕЧКА

і Іны ШАЛАМІЦКАЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *