15 мая ў гарадскім парку г. Століна адзначыцца Дзень сям’і

 

день семьи (1)15 мая адзначаецца Дзень сям’і. У гарадскім парку раённага цэнтра ў гэты дзень адбудзецца святочная праграма.

11.00 – прафарыентацыйную акцыю пад дэвізам “Ёсць заказ на рабочы клас” на пляцоўцы пры ўваходзе ў парк правядзе Столінскі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці. Уздоўж галоўнай алеі размесцяцца выстаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, дэкаратыўна-прыкладной творчасці гурткоўцаў, пройдуць майстар-класы прафесійнага майстэрства па спецыяльнасцях, якім навучаюць у ліцэі.

Адбудзецца ўшанаванне сямейных юбіляраў і канцэрт аматарскай творчасці ліцэістаў.

12.00 – гала-канцэрт фіналістаў раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”.

Будуць працаваць гандлёвыя рады.

Наведвальнікаў чакаюць цікавая інфармацыя і цудоўны  настрой.  Правядзіце свой выхадны дзень з карысцю для душы!

Галіна ГАШЧУК

 

 

Добавить комментарий