Ззялі ў калейдаскопе

У горадзе Пружаны адбылося абласное свята-конкурс інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп”, якое сабрала больш за 30 калектываў з Брэстчыны і Гродзенскай вобласці.
Удзел у свяце прыняў народны інструментальны ансамбль “Брыз” Столінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі) і бліскуча выступіў у дзвюх намінацыях.
Ансамбль выканаў два інструментальныя творы – “Зімовая раніца” (аўтарскі твор Фёдара Вайцяхоўскага) і “Хуліганы” (кампазітар Валерый Камісарчук) – і заняў першае месца, узнагароджаны дыпломам першай ступені.
Дыплома другой ступені “Брыз” удастоены ў намінацыі “Лепшы акампанемент вакалістам”.
У суправаджэнні інструментальнага ансамбля салістка Алена Дубойская выканала кампазіцыю “Дым”, а ў выкананні трыа ў складзе Алены Чупік, Алены Дубойскай і Ірыны Шульжык прагучала “Дружба”.
Любімы ў раёне музычны калектыў пацвярджае народнае прызнанне і за межамі Століншчыны.
Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *