Зробім больш прыгожым і чыстым наш край!

Да сусветнай уборкі  “Зробім-2016” дзявятага красавіка далучыўся і Столінскі раён. Вучні, настаўнікі, тэхперсанал, адміністрацыі ўстаноў адукацыі раёна прынялі актыўны ўдзел у адным з найбуйнейшых экалагічных прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Напярэдадні акцыі, восьмага красавіка, і  ў межах месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку вучні дзясятых класаў сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца, а таксама настаўнікі, тэхперсанал  і прадстаўнікі бацькоўскага камітэта арганізавалі і правялі  пасадку маладых дрэўцаў бярозы, ліпы, дубоў, дэкаратыўных кустоў  і ядлоўцу на месцы ліквідаваных аварыйных таполяў.

Дзявятага красавіка вучні старшых класаў  дадзенай установы адукацыі разам з прадстаўнікамі педкалектыву  добраўпарадкоўвалі тэрыторыю дэндрапарку ў р. п. Рэчыца.

Свой уклад ў навядзенне чысціні  ўнеслі і ў сярэдняй школе № 3 р. п. Рэчыца падчас суботніка па ўборцы населенага пункта, прымеркаванага  і да акцыі “Зробім-2016”, і да месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Актывісты з ліку вучняў старшых класаў разам з настаўнікамі ліквідавалі несанкцыянаваную звалку бытавых адходаў,  якая ўзнікла  каля дарогі  ў ляску за асфальтабетонным заводам. Вучні  сабралі  вялікую колькасць адходаў,  чым  зрабілі больш прыгожым  і чыстым наш край.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *