З 25 ліпеня па другога жніўня 2016 года ў в. Гарадная адбудзецца V Міжнародны пленэр ганчароў

Да ўдзелу запрашаюцца майстры керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу дробнай пластыкі і ганчарства, а таксама займаюцца адраджэннем і развіццём ганчарнага промыслу.

У праграме — выстаўка прывезеных удзельнікамі пленэра калекцый керамікі; выраб прадметаў утылітарна-мастацкага характару; кірмаш рамёстваў “Гараднянскі кірмаш” (магчымасць рэалізацыі сувеніраў з прыватных калекцый майстроў); майстар-класы, экскурсійная праграма.

Міжнародны пленэр паслужыць папулярызацыі і прапагандзе ганчарства сярод шырокай грамадскасці, адраджэнню традыцый ганчарства, стымуляванню яго развіцця ў сучасных умовах, знаёмству з творчасцю майстроў-ганчароў розных школ і кірункаў, дэманстрацыі творчагу патэнцыялу ганчароў у Беларусі і ў свеце, актывізацыі працэсу адраджэння ганчарства, павышэнню сацыяльнага і творчага іміджу аўтэнтычных майстроў-ганчароў.

Заяўкі на ўдзел падаюцца да 16 мая 2016 года на адрас: pottery-2016@tut.by. Даведкі па тэлефонах: +375-162-20-76-35.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *