Прадоўжым жыццё палескай мамзэлькі!

13 красавіка 2016 года ў выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбудзецца прэзентацыя вёскі Гарадная, якая славіцца ганчарствам і з’яўляецца носьбітам патомнага рамяства.
Як адзначыла загадчык аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко, экспазіцыю складуць самыя цікавыя работы ўдзельнікаў чатырох мінулых міжнародных пленэраў ганчароў, што раз у два гады ладзяцца ў гэтай палескай вёсачцы. Выстаўка пройдзе з прыцягненнем шырокага кола грамадскасці, сродкаў масавай інфармацыі і прадоўжыцца каля двух тыдняў. Яна заклікана пазнаёміць як мага больш людзей з традыцыямі ўнікальнай вёскі і даць імпульс яе развіццю.
Дарэчы, сёлета ў в. Гарадная адбудзецца V пленэр ганчароў. Пройдзе ён з 25 ліпеня па другое жніўня.
Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *