Мотарух – без парушэнняў!

З 15 па 29 красавіка на дарогах краіны праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Мотарух – без парушэнняў!”. У рамках гэтай акцыі ў Столінскім раёне пройдзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту.

У мінулую нядзелю, 17 красавіка, у цэнтры Століна супрацоўнікі АДАІ сумесна з матацыклістамі правялі акцыю “Мотарух – без парушэнняў!”. Удзельнікі мотасуполкі «IRON SAMURAI» разам з супрацоўнікамі АДАІ Столінскага РАУС спынялі транспартныя сродкі па вуліцы Савецкай і праводзілі гутаркі з вадзіцелямі наконт значнасці ўзаемаветлівых адносін на дарогах паміж усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Кожны вадзіцель атрымаў інфармацыйны флаер са спісам самых простых і важных пунктаў для вадзіцеляў, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.

Як расказаў кіраўнік мотасуполкі «IRON SAMURAI» Дзмітрый ЦЫГАНКОЎ, гэтыя флаеры былі спецыяльна зроблены для правядзення акцыі. Лідар матацыклістаў таксама падкрэсліў, што рабяты з мотасуполкі не парушаюць правілы і пастаянна праводзяць гутаркі з маладымі матацыклістамі аб важнасці прытрымлівання Правілаў дарожнага руху.

А начальнік АДАІ Столінскага РАУС Сяргей ТРАПЕЦ адзначыў, што за апошнія пяць гадоў на тэрыторыі Століншчыны ў дарожна-транспартных здарэннях з удзелам мотатранспарту загінулі 12 чалавек. Гэта самая вялікая лічба па вобласці. На другім – не пачэсным месцы – у гэтым спісе знаходзіцца Бярозаўскі раён, дзе загінулі шэсць чалавек.

Асноўнымі прычынамі аварый з’явіліся парушэнне скорасных рэжымаў, кіраванне транспартам у нецвярозым стане, парушэнне правілаў абгону і манеўравання, адсутнасць вадзіцельскага пасведчання.

Сумеснае правядзенне мерапрыемства – дзейсны спосаб звярнуць увагу грамадскасці да прытрымлівання Правілаў дарожнага руху.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фото автора

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *