Каля 200 тысяч дрэў было высаджана ў Столінскім раёне у ходзе тыдня лесу

У ходзе тыдня лесу, які прайшоў у нашым раёне з другога па дзявятага красавіка, было высаджана каля 200 тысяч дрэў лесаўтваральных парод.
Актыўны ўдзел у пасадцы лесу прынялі работнікі лясніцтваў, навучэнцы дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, агульнаадукацыйных школ, раённага аддзела МНС і Следчага камітэта, дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў.
Лясгас выдзеліў каля тысячы саджанцаў бярозы, дуба, клёна, ядлоўцу для азелянення тэрыторый школ, дзіцячых садкоў, сельскіх населеных пунктаў.
Новы лес закладзены на тэрыторыі больш чым 50 гектараў.
Фёдар ШУМКО
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *