Каб памятаць пра трагедыю і аднавіць прыроду

Каля новага будынка Рамельскага дзіцячага садка была пустэча. «Зусім не- прыгожа»,  — падумалі ў дзіцячым садку і заклалі бярозавую алею, але незвычайную.

— Наша бярозавая алея прысвечана 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — расказвае загадчыца садка Таццяна Максімаўна Мароз. – Мы не павінны забываць пра тыя беды, што прынёс нам атам, і разам з тым павінны аднаўляць родную прыроду, рабіць кожны куточак сваёй зямлі больш прыгожым і ўтульным. І гэтаму вучыць сваіх выхаванцаў.

У пасадцы бярозак былі задзейнічаны работнікі дзіцячага садка і выхаванцы, а таксама вучні і настаўнікі Рамельскай школы.

З апрацоўкай зямлі перад пасадкай дапамог ААТ «Палеская ніва», а з саджанцамі – Рамельскі сельвыканкам. Старшыня Пётр Васільевіч Шчучка сам прывёз саджанцы бярозак з лясгаса.

Усяго высаджана каля 500 дрэўцаў. Пакуль маленькія барозкі будуць падымацца і набірацца сіл, а зусім хутка яны зазелянеюць і ўпрыгожаць не толькі тэрыторыю каля садка, а і гэтую частку аграгарадка. Дрэўцы садзіш не на год, а на стагоддзі.

Таццяна СЕГЕН

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *