Экалагічны эксперымент

Вучні Сямігосціцкай школы, члены гуртка “Юны натураліст” Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці, правялі акцыю па размяшчэнні штучных гняздоўяў для птушак ва ўмовах дзікай прыроды.
На поўнач ад вёскі Сямігос-цічы захаваўся ўчастак алешніку, багаты на птушыную фаўну. Штучныя гняздоўі развешалі па ўсёй плошчы лесу з мэтай прываблівання як вушастых соў, так і вераб’іных птушак – дуплагнездчыкаў. Не выключана магчымасць засялення і вельмі рэдкіх млекакормячых, занесеных у Чырвоную кнігу, такіх, як садовая і арэшнікавая соні, якія часта пасяляюцца ў дуплах старых дрэў. Звяркоў штогод становіцца ўсё менш. Гняздоўі пабудаваны такім чынам, што можна весці назіранне за іх жыхарамі: верхняя накрыўка здымаецца і самі гняздоўі размешчаны невысока.
Аўтар, члены гу
ртка “Юны натураліст” выказваюць вялікую падзяку настаўніку працы Сямігосціцкай школы Аляксею Барысавічу Арляніну за дапамогу ў стварэнні гняздоўяў. Эксперымент толькі пачынаецца.
Аляксандр АЛЬГАМЕЦ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *