Дарагі веснавы дзень

Хаця асноўная частка пасеваў у КСУП “Варані” – азімыя культуры, веснавым палявым работам тут прыдаецца не менш пільная ўвага. Калі дзесьці яшчэ вагаюцца: ці пачынаць сеяць той жа ячмень, у Варанях спяшаюцца выканаць гэтую работу, каб не спазніцца.
– Рызыка веснавых замаразкаў ёсць заўжды, — гаворыць дырэктар КСУП Генадзь Уладзіміравіч Наздрын, – але я лічу, што ў нас нельга марудзіць з сяўбою. Нішто не замінае, усё за арганізацыяй сяўбы. Пільнае значэнне надаем якасці падрыхтоўкі глебы, самой сяўбы.
Механізатар Мікалай Васільевіч Несцяровіч, які сеяў ячмень ва ўрочышчы Падкірнаха, адзначыў, што нішто не перашкаджае не толькі выконваць, а і перавыконваць даведзеную норму сяўбы – поле падрыхтавана як след, насенне падвозіцца своечасова. Выконваюцца неабходныя параметры задзелкі насення, сеялку рэгулярна правяраюць, каб не дапусціць нераўнамернага высеву.
З мэтай умацавання кармавой базы ў гаспадарцы сёлета павялічылі плошчы пад люцэрнай. Калі да гэтага мелі 12 гектараў культуры, дык цяпер плошча пад яе павялічваецца на 30 гектараў.
70 гектараў адведзена на аднагадовыя травы.
Блізіцца да завяршэння работа па падкормцы азімых мінеральнымі ўгнаеннямі. На сілкаванні азімых вызначаецца механізатар Міхаіл Уладзіміравіч Малчановіч.
З надзеяй на травяністыя кармы ў гаспадарцы падкармілі мінеральнымі ўгнаеннямі ўсе шматгадовыя травы, на 120 гектарах – сенажаці і пашу.
У КСУП “Варані” штогод надаецца значная ўвага прымяненню арганічных угнаенняў. Запланаваная пад яравыя культуры іх колькасць практычна вывезена на палі, 72,2 працэнта ўжо ўнесена. Звяно па ўнясенні арганічных угнаенняў у складзе Паўла Фёдаравіча Хмарука, Уладзіміра Міхайлавіча Пруса і Леаніда Леанідавіча Шанько зараз вядзе ўнясенне арганікі пад кукурузу. Гэтай культуры намечана пасеяць 400 гектараў.
Фёдар ШУМКО
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • http://alucolor.ru
  • Офисные двери, перегородки: мобильные, стационарные. Взгляните на цены
  • alucolor.ru