Актыўная ацэнка — новая стратэгія адукацыі

13 красавіка ўдзельнікі пастаянна дзеючага семінара з ліку настаўнікаў-прадметнікаў раёна, якія знаходзяцца ў штодзённым творчым пошуку, ідуць нага ў нагу з часам,   валодаюць  сучаснымі  тэхналогіямі, чарговы раз сабраліся на базе сярэдняй школы № 3 г. Століна, каб пагаварыць пра новую стратэгію навучання – актыўную ацэнку. У цэнтры іх работы — праблемы навучання і выхавання дзяцей, прафесійны рост настаўніка. 

Сёння настаўнік з’яўляецца кантралёрам і ацэншчыкам на ўроку. Ён ацэньвае толькі вынікі вывучэння пэўнай тэмы, а сам працэс засваення ведаў застаецца па-за ўвагай. Шмат часу траціц-ца на кантроль і неабходнасць выставіць адзнаку. Падчас работы семінара абмяркоўваліся пытанні павышэння матывацыі да вучобы ў вучняў, стварэння ўмоў для  супрацоўніцтва настаўнікаў, вучняў і бацькоў і г. д. На гэтыя пытанні можа адказаць новая стратэгія актыўнай ацэнкі. Тым больш, што ў шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з самых перспектыўных.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі Святлана Іванаўна Белавус прапанавала прысутным  працягнуць работу згодна з планам семінара і звярнуцца да “Зваротнай сувязі як галоўнага элемента актыўнай ацэнкі”. Яна скіравала ўвагу на “Дыялог паміж настаўнікам і вучнем”.

У ходзе работы ўдзельнікі семінара імкнуліся адказаць на пытанні: ці патрэбна зваротная сувязь на ўроку і ці зможа яна стварыць камфортнае для навучання асяроддзе?  Яны  дакладна абазначылі ролі настаўніка і вучняў у зваротнай сувязі, гаварылі пра яе эфектыўнасць, абмеркавалі цяжкасці і перавагі выкарыстання  стратэгіі актыўнай ацэнкі. Святлана Белавус прапанавала звярнуцца да мультымедыйнай прэзентацыі. Настаўнікі праглядзелі  відэаролікі, якія адлюстроўвалі выкарыстанне настаўнікамі стратэгіі актыўнай ацэнкі. Па ходу работы семінара Святлана Іванаўна прапанавала прымяніць дадзеную стратэгію ў практычнай дзейнасці: настаўнікі карысталіся светлафорчыкамі, працавалі ў дзённіках, звярталіся да ключавых пытанняў, выкарыстоўвалі іншыя метады.

Удзельнікі семінара прыйшлі да высновы, што актыўная ацэнка — гэта ўдасканалены і дзейсны метад паляпшэння матывацыі і вучэбных дасягненняў вучняў. Настаўнікі адназначна ацанілі навізну і мэтазгоднасць прымянення новай стратэгіі ў адукацыйным працэсе і жадаюць выкарыстоўваць яе элементы ў сваёй далейшай педагагічнай дзейнасці, а работу семінара лічаць карыснай і цікавай.

—        У мінулым годзе сама наведвала адпаведны семінар, які праводзіла дырэктар сярэдняй школы № 2 г. Століна Ала Мікалаеўна Лазіцкая, — дзеліцца   Святлана Іванаўна. – Мяне вельмі захапіла работа, падабалася працаваць над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню. Я нават  скончыла адпаведныя дыстанцыйныя курсы. Але на пачатку навучальнага года, калі загадчык навучальна-метадычнага кабінета Валянціна Мікалаеўна Грэчка прапанавала весці  пастаянна дзеючы семінар “Актыўная ацэнка — новая стратэгія адукацыі”, адразу зга-дзілася, але крышачку хвалявалася, ці змагу зацікавіць калег. Усё атрымалася. Акрамя гэтага вяду семінар па актыўнай ацэнцы для настаўнікаў у нашай школе.

Святлана Белавус прызнаецца, што сама наведвае пастаянна дзеючы семінар “Медыяадукацыя як сродак актывацыі пазнавальнай дзейнасці і інфармацыйнай культуры вучняў”, які ў бягучым навучальным годзе праводзіць Ала Мікалаеўна Лазіцкая. Настаўніца звыкла  жыць у рэжыме «Non stop», таму і паспявае зрабіць многае.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *