23 красавіка на Століншчыне пройдзе раённы суботнік

Згодна з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных 75-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Столінскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці на добраахвотнай аснове 23 красавіка 2016 года раённы суботнік на рабочых месцах ці ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, масавай гібелі грамадзянскага насельніцтва, пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны.
Для гэтай мэты Давыд-Гарадоцкаму гарадскому, сельскім выканаўчым камітэтам, аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама вызначыць аб’екты і аб’ёмы работ па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях і арганізаваць актыўны ўдзел у раённым суботніку ўсіх працоўных калектываў арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, у тым ліку грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі і бесперабойную работу грамадскага транспарту.
Адзін з пунктаў рашэння – арганізацыя на працягу 2016 года штомесячнай добраахвотнай акцыі “Чыстая субота” па добраўпарадкаванні і азеляненні пад’ездаў, двароў і прылеглых тэрыторый сіламі грамадзян.
Арганізацыі, калектывы якіх удзельнічаюць у раённым суботніку, заробленыя грашовыя сродкі пералічваюць на разліковы рахунак Столінскага райвыканкама: 3641000024018 у ЦБП № 124 філіяла № 121 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Століне, вул. Леніна, 9, код 150151854, УНП 200115268.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *