Ухіленне ад воінскага абавязку абавязкова прыводзіць да адказнасці

Воінскі абавязак – абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, устаноўлены ў мэтах стварэння і пастаяннага функцыянавання сістэмы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць абарону краіны, праходжанне грамадзянамі воінскай службы, падрыхтоўку іх да ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь.

Ухіленне ад воінскага абавязку абавязкова прыводзіць да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці. Калі Радзіма паклікала – трэба аддаць свой грамадзянскі абавязак. У адваротным выпадку – праблемы з законам.

У пятніцу, першага сакавіка, у Столінскім райваенкамаце прайшоў выязны суд над  грамадзянінам Б., 1973 года нараджэння, які пятага кастрычніка 2015 года атрымаў павестку на ваенныя зборы і быў абавязаны 20 кастрычніка прыбыць у райваенкамат, але не з’явіўся на пункт збору без уважлівай прычыны, чым парушыў закон. Судом Столінскага раёна быў вынесены прыгавор – папраўчыя работы тэрмінам на адзін год з утрыманнем штомесяц адной базавай велічыні. Паколькі мужчына прызнаў сваю віну, то было вырашана вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці.

– Да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву ў перыяд са жніўня па лістапад 2015 года былі прыцягнуты 26 чалавек, — расказвае начальнік групы прызыву Столінскага райваенкамата Вадзім ПАШКЕВІЧ. – Ім было вынесена пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 3 базавых велічынь. А да крымінальнай адказнасці прыцягнуты тры чалавекі:  два з Альшан і адзін з Рэчыцы. Грамадзянін Г. з Альшан, 1993 г. н.,  быў пакараны ў выглядзе штрафу ў памеры 60 базавых велічынь (12 млн 600 тысяч рублёў). Яго аднавясковец С., 1989 г. н., быў асуджаны і атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічынь (10 млн 500 тысяч рублёў). Самае цікавае ў гэтай сітуацыі тое, што для  грамадзяніна С. гэта была апошняя прызыўная кампанія, таму што ў хуткім часе яму споўнілася б 27 гадоў. І калі б ён прыбыў на мерапрыемствы прызыву, то не атрымаў  бы штраф. А жыхар Рэчыцы К., 1996 г. н., таксама атрымаў штраф у памеры 50 базавых велічынь (10 млн 500 тысяч рублёў).

Аляксандр  НІКІФАРЭНКА

Фота  аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *