У суботу, 27 лютага, на базе ФСК «Аквамарын» прайшоў фінальны этап традыцыйнай спартакіяды сярод гарсельсаветаў

За тыдзень да гэтага адбыліся занальныя спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе і настольным тэнісе. Па чатыры лепшыя каманды пазмагаліся за прызавыя месцы ў гэтых відах.

Адкрыў спартакіяду старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко, які адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства ў плане прапаганды здаровага ладу жыцця і папулярызацыі заняткаў фізічнай культурай і спортам у раёне. Пасля гучання дзяржаўнага гімна каманды накіраваліся па месцах правядзення відаў спартыўнай праграмы.

Вынікі спартакіяды

Міні-футбол. 1. Рэчыцкі сельсавет, 2. Альшанскі сельсавет, 3. Давыд-Гарадоцкі гарсавет, 4. Фядорскі сельсавет.

Валейбол. 1. Давыд-Гарадоцкі гарсавет, 2. Альшанскі сельсавет, 3. Фядорскі сельсавет, 4. Гараднянскі сельсавет.

Шашкі. 1. Стружскі сельсавет, 2. Рубельскі сельсавет, 3. Відзіборскі сельсавет.

Шахматы. 1. Альшанскі сельсавет, 2. Рэчыцкі сельсавет, 3. Давыд-Гарадоцкі гарсавет.

Настольны тэніс. 1. Рэчыцкі сельсавет, 2. Харомскі сельсавет, 3. Альшанскі сельсавет.

Дарц. 1. Харомскі сельсавет, 2. Вялікамалешаўскі сельсавет, 3. Веляміцкі сельсавет.

Стральба. 1. Глінкаўскі сельсавет, 2. Давыд-Гарадоцкі гарсавет, 3. Манькавіцкі сельсавет.

Гіравы спорт. 1. Беражноўскі сельсавет, 2. Манькавіцкі сельсавет, 3. Рэчыцкі сельсавет.

Плаванне. 1. Відзіборскі сельсавет, 2. Давыд-Гарадоцкі гарсавет, 3. Вялікамалешаўскі сельсавет.

Трэба адзначыць, што ў басейне першынствавала каманда, цалкам складзеная з членаў адной сям’і Лахадынавых.

У агульнакамандным заліку перамогу атрымала каманда Рэчыцкага сельсавета (146 ачкоў), другое месца – Давыд-Гарадоцкага гарсавета (143), трэцяе – Альшанскага сельсавета (131,5).

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара і Івана КАНЕЎСКАГА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *