Суд над жыхаром Ровенскай вобласці, які незаконна перасёк беларускую мяжу

Грамадзянін Украіны, 1975 года нараджэння, жыхар в. Пераброды Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці, у студзені гэтага года наўмысна незаконна перасёк Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь не ў месцы размяшчэння пункту пропуску.  На адлегласці каля трох кіламетраў ад аднаго з населеных пунктаў Столінскага раёна, выкарыстоў-ваючы механічны транспартны сродак – матацыкл маркі “KINLON” без рэгістрацыйных знакаў, пераехаў на тэрыторыю Беларусі.

Ажыццявiць да канца свой намер яму не ўдалося – жыхар Украіны быў затрыманы супрацоўнікамі аддзела пагранічнай службы “Рэчыца”.

У судовым пасяджэнні абвінавачваемы сваю віну прызнаў цалкам. У час руху ён бачыў папераджальныя знакі, аднак працягваў рухацца ў глыб лесу.

Адбыўся суд на чале з суддзёю Д. І. Карасінскім з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы памочніка пракурора А. С. Хоміча.

Суд прызнаў вінаватым грамадзяніна суседняй дзяржавы ў  незаконным перасячэнні Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем механічнага транспартнага сродку і на аснове часткі 1 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе арышту на адзін месяц.

Канфіскаваць у даход дзяржавы матацыкл без рэгістрацыйных нумароў і два колы да яго, якія да гэтага знаходзіліся ў камеры захоўвання рэчавых доказаў Столінскага РАСК.

Аліна НОВІКАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *