Раённай газета «Навіны Палесся» ўручае падарункі за павялічэнне падпіскі работнікам аддзяленняў сувязі

Па выніках падпіскі на раённую газету » Навіны Палесся» на першы квартал 2016 года лепшыя вынікі ў работнікаў аддзяленняў сувязі Харомск, Мачуль і Альгомель.

Ва ўсіх гэтых аддзяленнях не толькі павялічылі колькасць чытачоў у параўнанні з папярэднім пярыядам, але і пашырылі колькасць сельскіх сядзіб, куды дастаўляецца раённая газета.

У Харомскім аддзяленні сувязі забяспечылі і падпіску, і своечасовую дастаўку газеты Алена Рыгораўна Гапко, Ала Уладзіміраўна Шпігановіч і  Іна  Канстанцінаўна Патапава, у Мачулі – Наталля Аляксандраўна Новак і Аліна Іванаўна Ляшкевіч, а ў Альгомелі  –   Крысціна Іванаўна Баган і Марыя Мікалаеўна  Дуброўская.

Усе яны атрымалі каштоўныя падарункі ад раённай газеты.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *